Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  2. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  3. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  4. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  5. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  6. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  7. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  8. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  9. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


/

Уладзімір Зяленскі прыедзе на прамыя перамовы з Уладзімірам Пуціным у Турцыі 15 траўня, нават калі РФ не спыніць агонь з 12 траўня, чаго раней патрабаваў прэзідэнт Украіны, паведамляе Axios са спасылкай на крыніцу.

Президент Украины Владимир Зеленский. Фото: пресс-служба президента Украины
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Выданне спасылаецца на заяву неназванага ўкраінскага чыноўніка пра тое, што Зяленскі «будзе ў Турцыі ў чацвер, нават калі Расія не пагодзіцца пачаць перамір'е ў панядзелак».

Калі перамовы адбудуцца, гэта будзе першая сустрэча лідараў абедзвюх краін з пачатку вайны ва Украіне ў лютым 2022 года.

Напярэдадні Зяленскі заявіў, што гатовы асабіста сустрэцца з Пуціным для перамоваў у Турцыі. У якасці ўмовы ён запатрабаваў спыніць агонь з 12 траўня.

«Мы чакаем заўтра спынення агню — поўнага і працяглага, каб даць неабходны грунт дыпламатыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. І буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі. Асабіста. Спадзяюся, што расіяне гэтым разам не будуць шукаць прычын, чаму яны не могуць», — гаворыцца ў паведамленні Зяленскага ў сацсетках.

Да гэтага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Украіну «неадкладна» пагадзіцца на перамовы з Расіяй у Стамбуле 15 траўня на прапанову Уладзіміра Пуціна.

«Прэзідэнт Пуцін не імкнецца заключаць пагадненне пра спыненне агню з Украінай, але замест гэтага хоча сустрэцца ў чацвер у Турцыі, каб абмеркаваць магчымае завяршэнне гэтага крывавага канфлікту. Украіна павінная неадкладна пагадзіцца на гэтыя перамовы. Прынамсі, стане ясна, ці магчымая ўгода. А калі не — еўрапейскія лідары і ЗША атрымаюць дакладнае ўяўленне пра стан справаў і змогуць дзейнічаць адпаведным чынам», — напісаў Трамп у сваім акаўнце на платформе Truth Social.

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ноч з 10 на 11 траўня зладзіў 20-хвілінную прэс-канферэнцыю. Ён праігнараваў ініцыятыву Кіева і яго саюзнікаў пра 30-дзённае спыненне агню. Прэзідэнт РФ прапанаваў украінскаму боку аднавіць прамыя перамовы, якія былі перапыненыя ў 2022 годзе. Зладзіць такое абмеркаванне Уладзімір Пуцін гатовы ў Турцыі. Ён заявіў, што ў яго мае адбыцца тэлефонная размова з прэзідэнтам гэтай краіны Эрдаганам, каб абмеркаваць такую магчымасць.

Пазней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў пра гатоўнасць Турцыі арганізаваць перамовы Украіны і Расіі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на словы Уладзіміра Пуціна заявіў, што Украіна гатовая на такія сустрэчы, але з умовай:

«Чакаем, што Расія пацвердзіць спыненне агню — поўнае, доўгае і надзейнае — пачынаючы з заўтрашняга дня, 12 траўня, і Украіна гатовая сустракацца».