Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  15. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


/

Турцыя і сірыйскія апалчэнцы, якіх падтрымлівае Анкара, нарошчваюць сілы ўздоўж мяжы з Сірыяй для магчымага буйнамаштабнага ўварвання на падкантрольную курдам тэрыторыю, расказалі Wall Street Journal (WSJ) высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі. Увагу на публікацыю звярнула выданне The Moscow Times.

Реджеп Тайип Эрдоган. Фото: Reuters
Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Reuters

Крыніцы WSJ расказалі, што Турцыя сканцэнтравала вялікую колькасць спецназа і артылерыі побач з сірыйскім горадам Айн-эль-Араб (Кабані), у якім пераважна жывуць курды, і можа пачаць транспамежную аперацыю найбліжэйшым часам.

«Мы сочым за гэтым і заклікаем да стрыманасці», — сказаў адзін з суразмоўцаў выдання.

Нарошчванне сіл, якое пачалося пасля падзення рэжыму Башара Асада, нагадвае дзеянні турэцкіх вайскоўцаў перад уварваннем на паўночны ўсход Сірыі ў 2019 годзе, адзначае WSJ. На гэтым фоне прадстаўніца «Сірыйскіх дэмакратычных сіл» (СДС) Ільхам Ахмед звярнулася да абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яна папрасіла яго паўплываць на прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і перадухіліць магчымае ўварванне, мэта якога — «усталяваць фактычны кантроль» над тэрыторыяй курдаў і «змусіць» ЗША да супрацоўніцтва.

Нагадаем, Турцыя разглядае прысутнасць курдскіх фарміраванняў ля сваёй мяжы з Сірыяй як пагрозу. Анкара дзесяцігоддзямі змагаецца з курдскімі сепаратыстамі, якія імкнуцца стварыць уласную незалежную дзяржаву, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Турцыя падтрымлівала некалькі паўстанцкіх групаў у Сірыі, у тым ліку «Хаят Тахрыр аш-Шам», якая ачольвала нядаўні наступ на Дамаск.

Анкара падтрымлівала і паўстанцаў з «Сірыйскай нацыянальнай арміі» — групы, якая складаецца з вельмі розных сіл, ад наймітаў да злачынцаў. Такая падтрымка паўстанцаў, як разлічвала Анкара, неабходная была для стварэння буфернай зоны ўздоўж мяжы з Сірыяй — для абароны ад курдскіх баевікоў.