Ужо трэція суткі ўся Куба застаецца абясточанай, без электрычнасці ў краіне засталіся каля 10 мільёнаў чалавек. Насельніцтва Вострава свабоды мае праблемы не толькі са святлом, але і з водазабяспечаннем. Поўнае адключэнне электраэнергіі адбылося яшчэ ў пятніцу ў выніку выхаду з ладу мясцовай цеплаэлектрацэнтралі ў Матансасе. Улады краіны ўжо тройчы заяўлялі пра аднаўленне электразабяспечання, але ўсе гэтыя спробы заканчваліся чарговымі адключэннямі. Як краіна, цесныя адносіны з якой хоча развіваць Лукашэнка, перажывае маштабны блэкаўт — у нашай фотагалерэі.
Мужчыны кураць у цемры ля фатаграфій былога прэзідэнта Кубы, нябожчыка Фідэля Кастра, падчас адключэння электразабяспечання па ўсім востраве, Гавана, Куба, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersАбясточаная сталіца Кубы — Гавана, 20 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЖанчыны ідуць неасветленай вуліцай падчас адключэння электрычнасці ў Гаване, Куба, 20 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЖанчына гатуе ежу, асвятляючы стол з дапамогай ліхтарыка мабільнага тэлефона, Гавана, Куба, 18 кастрычніка 2024 года. Фота: Reuters
На Кубе, якая змагаецца з праблемамі з харчаваннем, адключэнні электраэнергіі асабліва цяжка пераносяцца праз гарачае надвор’е, калі заснуць без вентылятараў проста немагчыма, а без лядоўняў запасы ежы ў насельніцтва хутка псуюцца. Людзі тэлефануюць сваякам і сябрам, каб спытаць, ці ёсць у іх месца для захоўвання невялікіх пайкоў мяса, якія дзяржава выдае самым уразлівым слаям насельніцтва.
Мужчына сядзіць у майстэрні, якая засталася без святла, у Гаване, Куба, 18 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЛюдзі збіраюцца на плошчы падчас адключэння электрычнасці ў Гаване, Куба, 18 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersМужчына сядзіць на ходніку ў Гаване, Куба, 20 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersКубінская паліцыя стаіць побач з абломкамі, якімі пратэстоўцы закідалі вуліцу падчас акцыі супраць адключэння электрычнасці, Гавана, Куба, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЛюдзі перачэкваюць спякоту ў праходзе паміж будынкамі, Гавана, Куба, 18 кастрычніка 2024 года. Фота: Reuters
Да таго ж на востраў, што застаўся без святла, абрынуўся чарговы ўраган «Оскар». Прэм’ер-міністр Мануэль Марэра Крус у тэлезвароце заявіў, што ў збоях вінаватыя зношаная інфраструктура, недахоп паліва і рост попыту на энэргію. Усе пяць асноўных электрастанцый краіны маюць узрост каля паўстагоддзя. Паводле Хорхе Піньёна, эксперта па энергасістэме Кубы ў Тэхаскім універсітэце, яны нашмат перавысілі запланаваны тэрмін службы.
Мужчына збірае лекі ў сябе дома ў Гаване, Куба, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЖыхары купаюць сабаку ля свайго дома ў Гаване, Куба, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЖыхары сядзяць ля сваіх дамоў у Гаване, Куба, 19 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersЛюдзі бавяць час на беразе акіяна падчас адключэння электрычнасці ў Гаване, Куба, 18 кастрычніка 2024 года. Фота: ReutersМужчына чысціць свой рэтрааўтамабіль падчас адключэння электрычнасці ў Гаване, Куба, 20 кастрычніка 2024 года. Фота: Reuters