Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  2. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  3. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  13. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  14. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  15. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


Улады Ірана могуць адмовіцца ад планаў масіраванай атакі на Ізраіль у адплату за забойства аднаго з лідараў ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Гэта можа быць вынікам высілкаў амерыканскай дыпламатыі, паведамляе Politico са спасылкай на крыніцы сярод афіцыйных асобаў ЗША.

Флаг Ирана. Фото: pixabay.com
Сцяг Ірана. Фота: pixabay.com

Ёсць імавернасць, што Іран адмовіцца ад планаў масіраванай атакі на Ізраіль. Магчымая прычына гэтага — высілкі адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна: у апошнія дні яго каманда працавала па дыпламатычных каналах, каб мабілізаваць сваіх саюзнікаў на Блізкім Усходзе і змусіць Тэгеран перагледзець свае намеры.

Так, амерыканцы папярэдзілі Іран, што масіраваны ўдар па Ізраілі толькі ўзмоцніць напружанасць і можа прывесці да непасрэднай канфрантацыі паміж дзвюма краінамі, заявілі два высокапастаўленыя чыноўнікі ЗША.

Акрамя таго, ЗША, відаць, удалося пераканаць іранскі бок, што забойства Ханіі ў Тэгеране з дапамогай дыстанцыйна кіраванай бомбы стала вынікам таемнай аперацыі Ізраіля, а не маштабнай атакі, якая магла б прывесці да ахвяр сярод мірных жыхароў. Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Раней Іран папярэдзіў Ізраіль пра намер яго атакаваць. Паводле звестак розных крыніц, напад мог пачацца ўжо 5−6 жніўня, але гэтага так і не адбылося.

ЗША папярэдзілі Іран, што могуць спыніць з ім усялякія кантакты ў выпадку, калі ўдар па Ізраілі будзе супастаўны маштабам з красавіцкай атакай. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен падчас размовы з кіраўнікамі МЗС краін — чальцоў G7.

Тым часам The New York Times перадае са спасылкай на іранскія СМІ, што Тэгеран папрасіў у Расіі сучасныя сістэмы СПА ў рамках падрыхтоўкі да магчымай вайны з Ізраілем. Гэтую інфармацыю пацвердзілі два іранскія чыноўнікі, у тым ліку чалец Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, якія паведамілі, што Расія пачала пастаўляць у Іран перадавыя радары і абсталяванне СПА.

Нагадаем, палестынская групоўка ХАМАС 31 ліпеня абвясціла, што яе палітычны лідар Ісмаіл Ханія забіты ізраільскім ударам па яго рэзідэнцыі ў Тэгеране. Пра смерць Ханіі абвясціў і іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі. У паведамленні на сайце Корпуса гаворыцца, што разам з лідарам ХАМАС загінуў адзін з яго целаахоўнікаў.

У той жа дзень вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі загадаў нанесці прамы ўдар па Ізраілі ў адказ на забойства Ханіі.

Ханія, які з 2019 года жыў у выгнанні ў Катары і Турцыі, прыбыў у Тэгеран на інаўгурацыю новага прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна, абранага пасля гібелі ў авіякатастрофе ў траўні 2024 года папярэдняга лідара краіны Ібрагіма Раісі.