Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  14. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  15. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


Беларускія і расійскія спецслужбы ўсё больш актыўна спрабуюць дзейнічаць па ўсёй Еўропе, у тым ліку ў Польшчы, заявіў 24 красавіка польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск, выступаючы на нацыянальнай радзе партыі «Грамадзянская платформа», паведамляе «Позірк».

Дональд Туск. Фота: Reuters
Дональд Туск. Фота: Reuters

«І мы гэта ведаем, з усіх еўрапейскіх сталіц паступаюць сігналы», — падкрэсліў палітык.

Паводле яго слоў, з кожнай еўрапейскай сталіцы «прэзідэнты і прэм’ер-міністры паведамляюць», што ў іх ёсць «усё больш і больш доказаў спробаў рускіх ўмяшацца рознымі спосабамі, у тым ліку жорсткімі», у працэс маючых адбыцца выбараў у Еўрапарламент.

Туск адзначыў, што не можа «казаць пра гэта занадта адкрыта», не ў апошнюю чаргу з «меркаванняў бяспекі і эфектыўнасці расследавання», бо «многія з гэтых спраў засакрэчаныя».

«Я кажу пра пытанні, якія больш не з’яўляюцца палітычным глупствам, не пра вар’ятаў. Я кажу пра людзей, якія бяруць грошы ў расійскіх службаў і па іх даручэнні рыхтуюць тэракты ў Польшчы і за яе межамі. І гэта не адзінкавыя выпадкі», — заявіў прэм’ер.

19 красавіка на сваёй старонцы ў сацсетцы Х Туск заявіў, што беларус, «які працуе на расіян», замовіў двум палякам забойства паплечніка расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Леаніда Волкава і быў затрыманы.

«Нападнікі таксама ўжо затрыманыя. Яны звязаныя з коламі фанатаў ультрас», — адзначыў Туск.

Напад на Волкава, былога кіраўніка штабоў памерлага ў зняволенні Навальнага, адбыўся 12 сакавіка ў Вільнюсе. Ён атрымаў розныя траўмы, уключаючы пералом рукі. Невядомы спрабаваў збіць яго малатком.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы літоўскаму агенцтву BNS напад, заявіла, што беларусы, якія ўцяклі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, не адчуваюць сябе ў бяспецы нават у дэмакратычных, свабодных краінах. Яна дадала, што «многія беларускія актывісты ўжо сутыкнуліся з тым, што за імі сочаць на вуліцах у Літве і Польшчы, іх фатаграфуюць незнаёмыя людзі, ім паступаюць ананімныя пагрозы».

З 6 па 9 чэрвеня ў краінах Еўрасаюза пройдуць выбары ў Еўрапарламент. 9 чэрвеня ў Польшчы будуць абраныя 53 еўрадэпутаты.