Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  13. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  14. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  15. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


Уладзімір Пуцін паведаміў, што быў згодны абмяняць памерлага ў расійскай калоніі палітыка Аляксея Навальнага на некалькі расіян, што адбываюць пакаранне на Захадзе. Такую заяву ён зрабіў 17 сакавіка, выступаючы на прэс-канферэнцыі, піша ТАСС.

Алексей Навальный в заключении. Фото: dw.com
Аляксей Навальны ў зняволенні. Фота: dw.com

— За некалькі дзён да сыходу спадара Навальнага з жыцця мне некаторыя людзі сказалі, што ёсць ідэя абмяняць спадара Навальнага на некалькі людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі ў заходніх краінах. Вы можаце мне верыць, можаце не, але чалавек, які са мной гаварыў, яшчэ фразу не паспеў скончыць, а я сказаў: «Я згодны». <…> Толькі з адной умовай: мы яго памяняем, але каб ён не вяртаўся — няхай там сядзіць, — заявіў Пуцін, дадаўшы, што «на жаль, здарылася тое, што здарылася».

Падчас свайго выступу ён назваў Навальнага па прозвішчы і сказаў, што яго смерць — «сумная падзея». Раней у публічных выступах расійскі палітык выкарыстоўваў эўфемізмы, гаворачы пра аднаго са сваіх галоўных апанентаў. Так, напрыклад, ён называў Навальнага «берлінскім пацыентам», «тым персанажам», «Саакашвілі расійскага фармату». У 2017 годзе прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў тлумачыў гэта «стаўленнем кіраўніка дзяржавы да апазіцыянера».

На заяву Пуціна адрэагавалі паплечнікі Аляксея Навальнага.

«У мяне пакуль няма словаў. Якая ж цынічная хлуслівая м***ь. Немагчыма ўявіць», — напісала ў сацсетцы Х кіраўніца расійскага Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Марыя Пеўчых.

«Пуцін забіў Аляксея Навальнага», — напісаў Леанід Волкаў.

Раней «Агентство» паведаміла, што 16 лютага, у дзень смерці Навальнага, Уладзімір Пуцін абмяркоўваў ягоны абмен падчас асабістай сустрэчы з мільярдэрам Раманам Абрамовічам і нават пагадзіўся на ўгоду.

Журналіст Хрыста Грозеў, знаёмы з планамі абмену, таксама чуў, што Пуцін, імаверна, пагадзіўся на яго.

— З таго, што мы ведалі ў апошнія дні перад забойствам, было ўражанне, што ён (нават на здзіўленне перамоўшчыкаў з расійскага боку) пагадзіўся, — паведаміў Грозеў «Агентству».

Пра магчымы абмен гаварылі і паплечнікі Аляксея Навальнага. Як расказала Марыя Пеўчых у пачатку лютага, Пуціну прапанавалі абмяняць афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, які адбывае тэрмін у Берліне, на двух амерыканскіх грамадзян і Аляксея Навальнага. Красікаў, таксама вядомы як Вадзім Сакалоў, быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Хангашвілі, які ў пачатку 2000-х ваяваў супраць расійскіх войскаў на баку чачэнскіх сепаратыстаў.

— Я атрымала пацверджанне таго, што перамовы вядуцца і знаходзяцца на фінальнай стадыі, увечары 15 лютага, — заявіла Пеўчых.

На наступны дзень, 16 лютага, ФСВП Расіі паведаміў пра гібель Аляксея Навальнага пасля прагулкі ў калоніі. На думку Марыі Пеўчых, апазіцыянера «подла і баязліва» забілі расійскія ўлады.

Чытайце таксама