Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  4. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  8. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  14. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  15. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
Читать по-русски


Украіна вярнула 11 дзяцей, якіх вывезлі ў Расію і акупаваныя рэгіёны краіны. Гэта адбылося пры спрыянні Катара, паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Дзяцей прывезлі на радзіму праз Беларусь, вынікае з заявы дзіцячага амбудсмена РФ Марыі Львовай-Бяловай.

Возвращенные в Украину дети. 20 февраля 2024 года. Фото: телеграм-канал Андрея Ермака
Вернутыя ва Украіну дзеці. 20 лютага 2024 года. Фота: тэлеграм-канал Андрэя Ермака

11 украінскіх дзяцей ва ўзросце ад 2 да 16 гадоў 20 лютага вярнуліся на радзіму пасля таго, як былі вывезеныя ў Расію і на акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Андрэй Ярмак паведаміў, што ўз'яднанне сем’яў адбылося ва ўзаемадзеянні з упаўнаважаным Вярхоўнай рады па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом у межах праграмы Bring Kids Back UA. Акрамя таго, вяртанню ўкраінскіх дзяцей паспрыяў Катар.

Напярэдадні ўпаўнаважаная пры прэзідэнце Расіі па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова паведаміла, што дзеці былі вывезеныя з Украіны ў Запарожскую вобласць, акупаваныя Марыупаль, Луганск, Сімферопаль і расійскі Краснаярск. Іх маршрут назад на радзіму ляжаў праз Беларусь.

— Дзякуй Памежнай службе РФ і Памежнаму камітэту Беларусі, — напісала дзіцячы амбудсмен РФ.

Нагадаем, 17 сакавіка 2023 года Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Адзначана, што яны, як мяркуецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.

ПАСЕ 27 красавіка 2023 года прыняў рэзалюцыю, у якой прызнаў гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расію генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.

Як вынікае са справаздачы Марыі Львовай-Бяловай, якая была апублікаваная ў канцы ліпеня мінулага года, з пачатку вайны з Украіны ў Расію былі вывезеныя 700 тысяч дзяцей. Украінскай службе «Радыё Свабода» Львова-Бялова заявіла, што ў расійскія сем'і «пад апеку і апякунства» перадалі 380 украінскіх дзяцей.

Чытайце таксама