Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  13. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  14. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  15. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
Читать по-русски


Улады ЗША плануюць вывесці Расію на перамовы на ўмовах Украіны да канца 2024 года. Пра гэта, як піша «Коммерсант», заявіў першы намеснік памочніка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонатан Файнер. Паводле яго, калі Расія не пойдзе на перамовы на ўкраінскіх умовах, Украіна атрымае яшчэ больш падтрымкі ад ЗША і Еўропы.

Снадяры для РСЗО «Град». Фото: twitter.com/war_noir
Снарады для РСЗА «Град». Фота: twitter.com/war_noir

«Мы б хацелі, каб у канцы наступнага года ўкраінцы аказаліся на такіх пазіцыях, пры якіх Расіі давялося б прымаць рашэнне: або яны садзяцца за стол перамоваў на ўмовах, якія прымальныя для Украіны і якія абапіраюцца на Статут ААН, што дыктуе суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, усёй тэрыторыі Украіны, або яны будуць мець справу з мацнейшай Украінай, якая абапіраецца на магутнейшую прамысловую базу ў ЗША і Еўропе і ўнутры Украіны, а таксама больш здольнай зноў распачаць наступ», — заявіў прадстаўнік Белага дома, выступаючы на форуме Аспенскага інстытута.

Прадстаўнік Белага дома адзначыў, што менавіта перад такой «дылемай» улады ЗША хацелі б паставіць расійскае кіраўніцтва. Для гэтага пасля 2024 года ЗША павялічаць аб’ёмы вытворчасці сваёй вайскова-прамысловай базы. Акрамя таго, ён дадаў, што ЗША ўжо працуюць з украінцамі з мэтах павялічыць іх вайсковую прамысловасць, у тым ліку на канферэнцыі, якая праходзіць на гэтым тыдні ў Вашынгтоне. Пры гэтым удары ўкраінскага войска па расійскіх тэрыторыях Джонатан Файнер не падтрымаў і запэўніў, што ўлады ЗША такія абстрэлы не каардынуюць.

Нагадаем, размовы пра неабходнасць мірных перамоваў ідуць практычна з першага дня вайны. Узмацніліся яны пасля артыкула галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага пра тое, што сітуацыя на фронце зайшла ў тупік, і гэта можа зацягнуць вайну на гады.

Разам з тым Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што ніякіх перамоваў не будзе, пакуль Расія цалкам не пакіне ўкраінскую тэрыторыю, у тым ліку Крым.