Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  8. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  12. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  13. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  14. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  15. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
Читать по-русски


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) упершыню выпусціла даклад пра згубныя наступствы высокага артэрыяльнага ціску для здароўя з рэкамендацыямі наконт таго, як можна пераадолець тэндэнцыю да распаўсюду хваробы, называнай «ціхім забойцам». Прыкладна чацвёра з пяцярых гіпертонікаў не атрымліваюць неабходнага лячэння, аднак у выпадку пашырэння ахопу дапамогай краіны могуць у 2023−2050 гадах папярэдзіць 76 мільёнаў выпадкаў смерці, адзначаецца ў дакладзе.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Pexels.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pexels.com

На гіпертанію пакутуе кожны трэці дарослы чалавек у свеце. Гэта распаўсюджанае і небяспечнае для жыцця захворванне прыводзіць да інсультаў, інфарктаў, развіцця сардэчнай недастатковасці, паражэння нырак і многіх іншых праблем са здароўем.

З 1990 па 2019 год колькасць людзей, якія жывуць з гіпертаніяй (якія маюць артэрыяльны ціск ад 140/90 мм рт. і вышэйўы або якія прымаюць антыгіпертэнзіўныя прэпараты), павялічылася ўдвая — з 650 мільёнаў да 1,3 мільярда чалавек.

Амаль палова гіпертонікаў у свеце яшчэ не ведае пра сваё захворванне. Больш за тры чвэрці дарослых з гіпертаніяй жывуць у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу (Беларусь лічыцца Сусветным банкам краінай з прыбыткам, вышэйшым за сярэдні).

Рызыка павышанага артэрыяльнага ціску можа павялічвацца з узростам і пад уздзеяннем спадчынных фактараў. Але развіццю гіпертаніі могуць спрыяць таксама «карэктавальныя фактары рызыкі», у тым ліку спажыванне вялікай колькасці солі, недахоп фізічнай актыўнасці і празмернае ўжыванне алкаголю.

Знізіць артэрыяльны ціск дапамагае змена жыццёвых звычак, у прыватнасці, аздараўленне рацыёну харчавання, адмова ад тытуню і актыўнейшы лад жыцця. Некаторым людзям для эфектыўнага кантролю гіпертаніі і прафілактыкі звязаных з ёй ускладненняў могуць патрабавацца лекі.

Прафілактыка, своечасовае выяўленне і эфектыўнае лячэнне гіпертаніі ўваходзяць у лік найбольш эканамічна выгадных стратэгій аховы здароўя і павінныя ў першачарговым парадку ажыццяўляцца краінамі ў рамках базавага пакета медыцынскіх паслуг першаснага звяна, адзначае СААЗ. Эканамічная аддача ад удасканалення праграм лячэння гіпертаніі ў 18 разоў перавышае выдаткі.

«Гіпертанію можна эфектыўна стрымліваць з дапамогай простых і недарагіх лекавых схем, аднак толькі кожны пяты гіпертонік кантралюе захворванне. Праграмы па барацьбе з гіпертаніяй па-ранейшаму не атрымліваюць належнай увагі, маюць нізкую прыярытэтнасць і вельмі бедна фінансуюцца», — адзначыў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус.

Даклад выпушчаны ў дні 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дэлегаты якой аналізуюць ход дасягнення мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця, у тым ліку мэты ў галіне аховы здароўя.

Калі колькасць людзей, што атрымліваюць эфектыўнае лячэнне ад гіпертаніі, будзе даведзеная да ўзроўню, характэрнага для краін з перадавымі паказчыкамі, гэта дазволіць да 2050 года папярэдзіць 76 мільёнаў выпадкаў смерці, 120 мільёнаў інсультаў, 79 мільёнаў інфарктаў і 17 мільёнаў выпадкаў сардэчнай недастатковасці, адзначаецца ў дакладзе.

«У сённяшнім свеце большасць выпадкаў інфаркту і інсульту можна папярэджваць з дапамогай недарагіх, бяспечных і даступных лекавых сродкаў, а таксама іншых метадаў, такіх як скарачэнне спажывання натрыю, — упэўнены глабальны пасол СААЗ па барацьбе з неінфекцыйнымі захворваннямі і траўматызмам Майкл Блумберг. — Лячэнне гіпертаніі на ўзроўні першаснай медыцынска-санітарнай дапамогі дапаможа ратаваць жыцці, а таксама штогод эканоміць мільярды даляраў».

«Кожную гадзіну інсульты і інфаркты забіраюць жыцці больш чым 1000 чалавек. Большасць гэтых выпадкаў смерці выкліканая высокім артэрыяльным ціскам, і большасць з іх можна папярэдзіць, — заявіў прэзідэнт і генеральны дырэктар арганізацыі Resolve to Save Lives Том Фрыдэн. — Якасная дапамога пры гіпертаніі недарагая, рэалізавальная і спрыяе павышэнню эфектыўнасці першаснай медыцынска-санітарнай дапамогі. Цяпер неабходна зрабіць так, каб „рэалізавальная“ дапамога стала „рэалізаванай“. Гэта запатрабуе мэтаскіраваных намаганняў з боку ўрадаў ва ўсім свеце».

Чытайце таксама