Арменія прызнае Нагорны Карабах у складзе Азербайджана. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян, піша Aysor.
«86 600 км2 уключаюць у сябе тэрыторыю Нагорнага Карабаха. І, калі мы правільна разумеем адно аднаго, то Арменія прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджана ў названых межах, а Баку — тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі ў 29 800 км2», — сказаў Пашынян.
«Важна зафіксаваць, што Ерэван заяўляе пра тое, што пытанні правоў і бяспекі армян Нагорнага Карабаха мусяць быць абмеркаваныя ў фармаце перамоваў Баку — Стэпанакерт», — дадаў прэм’ер-міністр.
Нагадаем, каменем спатыкнення ў адносінах Арменіі і Азербайджана з’яўляецца Нагорны Карабах. Абвастрэнне ў спрэчнай тэрыторыі паміж дзвюма краінамі адбылося ў верасні 2020 года. Паводле звестак Азербайджана, у выніку ўзброеных сутыкненняў загінулі амаль 3 тысячы чалавек. Паводле інфармацыі Арменіі і карабахскіх уладаў — каля 7,5 тысячы чалавек.
Чытайце таксама