Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  5. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  10. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  13. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  14. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

У сеціве напярэдадні позна ўвечары шырока разышлося шакавальнае відэа, на якім, як мяркуецца, украінскаму ваеннапалоннаму жыўцом адразаюць галаву. Пры гэтым мужчына ў вайсковай форме з жоўтай павязкай крычыць ад болю. Сапраўднасць відэа не пацверджаная.

«Адразай, ламай пазваночнік! <…> Што, ніколі бошкі не рэзаў?» — на кадрах чалавек у камуфляжы з закрытым тварам і белай павязкай на назе нажом адразае галаву палоннаму, які крычыць «балюча!», «не трэба!». Ахвяра ляжыць на зямлі ў камуфляжы і з жоўтай павязкай, якой сябе пазначаюць украінскія вайскоўцы, відаць таксама іншыя знакі адрознення УСУ. Некалькі чалавек, якія знаходзяцца вакол, крычаць таму, што з нажом: «Працуем, браты! Адразай, бл*ць! Ламай пазваночнік яму! Што, ніколі бошкі не рэзаў? Да канца, бл*ць».

Паведамляецца, што відэа з’явілася ў закрытым тэлеграм-канале стваральніка «Мужского государства» (расійскі экстрэмісцкі мужчынскі рух, які дэкларуе ідэі патрыярхату, расізму і нацыяналізму. — Заўв. рэд.) Уладзіслава Пазнякова, а затым разышлося па сеціве. Мы не публікуем яго з этычных меркаванняў.

Дзе, калі і кім было знятае відэа — невядома. Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах выказваецца здагадка, што гэта адбылося мінулым летам.

Афіцыйна відэа не каментавалі ні расійскі, ні ўкраінскі бок.

У тэлеграм-канале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака з’явіўся пост: «За ўсё будзе адказ і адказнасць».

Служба бяспекі Украіны заявіла пра пачатак дасудовага расследавання па артыкуле КК пра парушэнне законаў і звычаяў вайны.

Між тым CNN паведамляе пра яшчэ адно выяўленае падобнае відэа. Тэлеканал адзначае, што яно было, як мяркуецца, знятае наймітамі з ПВК Вагнера. Само відэа CNN не публікуе, але піша, што на ім — абезгалоўленыя трупы двух украінскіх салдат, у іх таксама адрэзаныя рукі.

Нагадаем, у пачатку сакавіка ў сеціве з’явілася відэа расстрэлу ўкраінскага ваеннапалоннага пасля таго як ён крыкнуў: «Слава Украіне!» Як пазней высветлілі, забіты — вайсковец УСУ Аляксандр Мацыеўскі.

Жэнеўская канвенцыя забараняе жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі. Расія і Украіна перыядычна абвінавачваюць адна адну ў парушэнні гэтых правілаў. Так, у лістападзе мінулага года Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу пасля з’яўлення відэазапісаў, зробленых у раёне вёскі Макееўка пад Сватавам у Луганскай вобласці. На першай з іх групу вайскоўцаў, як мяркуецца, у форме Узброеных сіл РФ бяруць у палон у двары жылога дома, затым з’яўляецца чалавек са зброяй, гучаць гукі стрэлаў, і відэа рэзка абрываецца. На другім ужо відаць целы 12 салдат у той жа форме.

У канцы ліпеня ў расійскіх тэлеграм-каналах апублікавалі відэа катаванняў ваеннапалоннага ўкраінца, у якім мужчыну адразалі геніталіі канцылярскім нажом.