Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  4. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  9. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  12. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  14. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Войска Польскае ўжо сёлета атрымае на ўзбраенне амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню (РСЗА) HIMARS. Устаноўкі, якія выдатна зарэкамендавалі сябе на вайне ва Украіне, атрымаюць на ўзбраенне часткі, што базуюцца недалёка ад Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Gazeta Olsztyńska паведаміў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны краіны Марыюш Блашчак.

Ракетная установка HIMARS на выставке в Lockheed Martin Camden Operations в Камдене, штат Арканзас, США, 27 февраля 2023 года. Фото: Reuters
Ракетная ўстаноўка Himars на заводзе Lockheed Martin у Камдэне, штат Арканзас, ЗША, 27 лютага 2023 года. Фота: Reuters

— Мы ўмацоўваем войска па ўсёй краіне, але асабліва ва ўсходняй частцы. У Варміньска-Мазурскім ваяводстве мы таксама асабліва ўзмацняем войскі, — расказаў Блашчак. — У Ожышы, у 15-й механізаванай брыгадзе (частка 16-й Паморскай механізаванай дывізіі. — Заўв. рэд.) яшчэ сёлета ў нас будуць HIMARS, то-бок ракетная артылерыя далёкасцю да 300 км, такая эфектыўная ў руках украінцаў, якія абараняюць сваю радзіму, — сказаў Блашчак.

Ожыш — горад у паўночна-ўсходняй частцы Польшчы, за 60 км ад мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі і за 100 км — ад мяжы з Гродзенскай вобласцю Беларусі. Непадалёк знаходзіцца так званы Сувалкскі калідор — участак польска-літоўскай мяжы, побач з якім Калінінградская вобласць РФ бліжэйшая за ўсё да Беларусі (тэрыторыі краін там раздзяляе каля 60 км).

Паводле ранейшай інфармацыі, гаворка пра батарэю HIMARS з пула, замоўленага яшчэ ў 2019 годзе. Тады Польшча набыла 20 установак амерыканскіх РСЗА (18 баявых і дзве навучальныя). Пазней заказ быў павялічаны — усяго ЗША мусяць паставіць Варшаве каля 500 такіх сістэм.

Паводле Блашчака, Польшча працягне ўмацоўваць злучэнні, размешчаныя непадалёк ад Расіі і Беларусі.

— Мы пашыраем 16-ю механізаваную дывізію, камандаванне якой знаходзіцца ў Ольштыне. Мы аднаўляем злучэнні, якія былі ліквідаваныя — напрыклад, у Аструдзе ў 2011 годзе. Ствараем і новыя. У Алецка гэта будзе падраздзяленне, якое стане часткай 1-й Мазурскай артылерыйскай брыгады, якая базуецца ў Венгожэве, — сказаў міністр.

Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы дадаў, што новае падраздзяленне ў Венгожаве будзе абсталяванае карэйскімі самаходнымі гаўбіцамі K9 і польскімі гаўбіцамі Krab, якія, як ён адзначыў, будуць паслядоўна набываць для польскага войска.

Таксама, паводле Блашчака, у 16-ю дывізію паставяць найноўшыя гусенічныя баявыя машыны пяхоты «Барсук», распрацаваныя ў Польшчы.

Нагадаем, пасля пачатку вайны ва Украіне Польшча пачала фармаваць дзве новыя дывізіі на ўсходзе краіны. Да 2018 года польская армія мела ўсяго тры дывізіі, прычым на ўсходзе знаходзілася толькі тая самая 16-я, на ўзбраенне якой і паступяць HIMARS.