Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  4. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  7. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  8. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  15. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
Читать по-русски


Паводле ацэнак украінскай разведкі, у Беларусі сёння знаходзіцца каля шасці тысяч расійскіх вайскоўцаў. Пра гэта заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Эшелон с российской военной техникой в Беларуси. Скриншот видео Минобороны РФ
Эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай у Беларусі. Скрыншот відэа Мінабароны РФ

— Сёння на тэрыторыі Беларусі сухапутны кампанент складае 5800 вайскоўцаў. Другая механізаваная дывізія цяпер перамясцілася на тэрыторыю Расіі, у тым ліку зайшла ўжо на тэрыторыю Украіны. Гэта Луганская вобласць. Цяпер туды (у Беларусь. — Заўв. заходзяць падраздзяленні шостай дывізіі, падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў для падрыхтоўкі. Гэта зусім іншы кантынгент у параўнанні з тым, што быў у пачатку агрэсіі. Там няма магутнага авіяцыйнага кампанента, нягледзячы на навучанне, там няма магутнага ракетнага кампанента, там няма паветрана-дэсантных войскаў, — адзначыў Вадзім Скібіцкі.

Паводле прадстаўніка ваеннай разведкі, сёння на тэрыторыі Беларусі ёсць адзін дывізіён «Іскандэр», зенітна-ракетныя сістэмы С-300, С-400 і тры самалёты МіГ-31.

Нагадаем, у снежні Памежная служба Украіны ацэньвала расійскую групоўку ў Беларусі ў «крыху больш за 10 тысяч чалавек», адзначаючы, што гэтай колькасці недастаткова для паўторнага ўварвання ва Украіну з Беларусі.

У Мінабароны Беларусі ў кастрычніку паведамлялі, што ў межах разгортвання сумеснай групоўкі войскаў у краіну прыбудзе каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак Генштаба УСУ, гэта падраздзяленні 1-й танкавай арміі, перш за ўсё 2-й мотастралковай дывізіі, разам з тэхнікай і толькі што мабілізаванымі.