Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


/

У імкненні атрымаць шэнген беларусы спрабуюць розныя спосабы. Адзін з лайфхакаў — паехаць у Расію. Аказваецца, існуюць спецыяльныя аўтобусныя туры для гэтага. Пра плюсы і мінусы лайфхаку «Люстэрку» расказала візавая экспертка і рэдактарка рэсурсу visaflow.live Анастасія Лысакоўская.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Са словаў Анастасіі Лысакоўскай, ездзіць у Расію, каб падацца на іспанскі шэнген, беларусы пачалі ў 2022 годзе. Адбылося гэта пасля таго, як Чэхія, Літва і Латвія перасталі прымаць ад нашых грамадзян заявы на турыстычныя візы.

— Іспанія тады такую магчымасць захавала, але зрабіць гэта можна было толькі ў Расіі, — расказвае суразмоўніца. — Гэтая сітуацыя выклікала попыт на візавыя паездкі, якія неўзабаве аформіліся ў арганізаваныя аўтобусныя туры. Цяпер такія паслугі прапануюць некаторыя турагенцтвы. У асноўным яны мінскія. Не скажу, што многія выкарыстоўваюць гэтую функцыю, але ахвотныя ёсць. Асабліва цяпер, калі опцый атрымання візы ўсё менш.

У чым перавага ў атрыманні візы такім спосабам? Экспертка кажа, што ў Маскве прасцей запісацца.

— Паводле маіх назіранняў, у візавым цэнтры Масквы даты на запіс вісяць даўжэй, чым у Мінску, а значыць, злавіць месца прасцей. Некаторыя гэта робяць самі, хтосьці плаціць і просіць агенцтва іх зарэгістраваць, — тлумачыць кансультантка. — Пры гэтым тэрміны разгляду дакументаў пры падачы ў Беларусі і ў Расіі прыкладна аднолькавыя — каля чатырох тыдняў. Усё залежыць ад загружанасці консульстваў.

Адзінае, калі чалавек афармляе дакументы праз цэнтр у Мінску, супрацоўнікі ўстановы самі перадаюць пашпарт заяўніка ў Маскву. Гэта таксама патрабуе нейкага часу.

Паездка групай на аўтобусе звычайна займае адзін-два дні, кажа Анастасія. Гэта выключна дзелавая паездка, кажа яна, ніякія экскурсіі на маршруце не прадугледжаныя.

— Кошт тураў вагаецца ад 350 да 600 рублёў, — тлумачыць суразмоўніца. — Гэта ўключае запіс на падачу, падрыхтоўку пакета дакументаў, праезд да візавага цэнтра ў Маскве і вяртанне ў Беларусь.

Другі раз ехаць у Расію па пашпарт неабавязкова. Яго могуць вярнуць кур’ерам. Праўда, за гэтую паслугу давядзецца дадаткова заплаціць.

— Пасля падачы на візу чалавек застаецца без пасведчання асобы. Хтосьці чакае разгляду ў Маскве, хтосьці вяртаецца дадому. І хоць я не чула пра сітуацыі, каб у людзей праз адсутнасць дакументаў былі непрыемнасці, рабіць так не варта. Гэта няправільна, — падкрэслівае Лысакоўская. — Таму такі спосаб падачы я б рэкамендавала толькі тым, у каго ёсць два біяметрычныя пашпарты. У гэтым выпадку адзін можна аддаць у амбасаду, а па другім вяртацца ці чакаць з ім у Расіі.

Паводле назіранняў эксперткі, іспанскія консульствы звычайна ставяць шматразовыя візы на адзін-тры месяцы. У рэдкім выпадку — на паўгода.

— Працэнт адмоваў адносна невысокі, — сцвярджае Анастасія. — Хоць, калі ў заяўніка кепская візавая гісторыя, напрыклад, ёсць адмовы ў консульстве Грэцыі ці недастаткова доказаў яго фінансавага дабрабыту, шанцы нічога не атрымаць павялічваюцца.

Чытайце таксама