Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


/

Іпэшнік з Беларусі, які аформіў сваю дзейнасць у Польшчы па візе на аснове карты паляка, звярнуўся да тэлеграм-канала Dzik Pic. Паводле яго словаў, усё ішло выдатна, пакуль ён не падаўся на сталы побыт (пастаянны ВНЖ) у жніўні 2024-га. Рэч у тым, што ягоная віза скончылася яшчэ 13 кастрычніка, і ва «ўжондзе» Беластока яму паставілі штамп пра прыём дакументаў — праўда, не ў пашпарт, а на асобную паперку. Аднак у яго было запланаванае вяселле ў Беларусі на 27 лістапада. Так што хлопец вырашыў рызыкнуць: паехаць на радзіму, аформіць новую візу і ўжо па ёй вярнуцца ў Польшчу. Але падчас перасячэння мяжы ў яго ўзніклі праблемы.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

Што адбылося?

— Разумеючы, што тэрмін маёй візы падыходзіць да канца, я пачаў рэгістравацца на новую візу яшчэ ў верасні-кастрычніку, — расказаў беларус. — Спрабаваў самастойна, аплаціў паслугі пасярэдніка, а таксама пісаў прашэнне гродзенскаму консулу з просьбай прызначыць дату і з падрабязным апісаннем праблемы. Каля чатырох лістоў прыйшло са стандартнай адпіскай. Але вось доўгачаканая навіна: мяне запісалі на падачу візы на канец лістапада.

Паглядзеўшы мноства артыкулаў, а таксама відэа пра такія сітуацыі, дзе апісваецца, што «вы можаце без праблем перасекчы мяжу са штампам на руках пра падачу дакументаў», я сеў у машыну і паехаў. Але на мяжы ўзнікла пытанне, што мае дзеянні неправамерныя.

Мне сказалі, што «калі вы хочаце ўсё ж перасекчы мяжу, мы будзем вымушаныя выпісаць вам „адміністратыўку“. Але можаце зараз развярнуцца, тады вам нічога не будзе».

Але вяселле на носе, госці, таму выбару не было. Мне далі пратакол пра «накладанне на замежнага грамадзяніна абавязку вярнуцца» (паведамленне пра пачатак адміністрацыйнай вытворчасці). Затрымалі на чатыры гадзіны, адкаталі пальцы і адправілі ў Беларусь.

На маё пытанне, што адбываецца, сказалі: «Едзьце ў Беларусь, атрымлівайце візу, вяртайцеся ў Польшчу і чакайце рашэнне па карце побыту. У выпадку станоўчага рашэння вы застаяцеся, адмоўнае — вам анулююць дзейную візу і дэпартуюць». І яшчэ сказалі, што ў выпадку адмовы ў побыте мне давядзецца заплаціць штраф.

Усё было вельмі ветліва. Мы размаўлялі, смяяліся. Я паказаў памежнікам свой штамп (у Беластоку мне паставілі штамп не ў пашпарт, а на асобную паперку, відаць, таму, што я яшчэ не здаваў адбіткаў). Увесь час казаў ім, што падаўся на сталы побыт. Яны сказалі, што так, «бачым вашую паперку і што вы падаліся, не хвалюйцеся».

І вось што мне адказала адна з кансультантак у Instagram: «Усё ў рамках закона. Вы заедзеце па візе назад і будзеце чакаць далей свайго сталага побыту. Гэтая папера, якую вы падпісалі, — стандартная працэдура. Вы не можаце па законе выязджаць за межы Польшчы ў час чакання карты, калі пратэрмінаваная віза, але ніхто не можа забараніць вам паехаць у краіну паходжання. Таму вы падпісалі паперу з абавязаннем пакінуць Польшчу ў выпадку, калі вам раптам адмовяць у ПНЖ. Тое, што вы яе падпісалі, не значыць, што вам адмовяць. Гэта наогул не ўплывае. І калі б вы гэтай паперы не падпісвалі, то ўсё роўна былі б абавязаныя цягам 30 дзён пакінуць краіну ў выпадку адмовы ў ПМЖ».

Што было далей?

— Я перасёк мяжу 26 лістапада, а ўжо 28-га падаўся на візу па карце паляка ў лідскім візавым цэнтры. Атрымаў яе ўсяго за шэсць дзён, пісаў консулу прашэнне пра паскарэнне.

Ужо вярнуўся ў Польшчу. На мяжы па маёй новай візе пытанняў не ўзнікла, хоць вельмі моцна тросся, думаў, зараз скажуць: «Ты злачынец, што ты тут робіш».

Але вось нядаўна мне прыйшла папера ад каменданта памежнай службы. У ёй сказана, што ў маім пашпарце на момант перасячэння мяжы не было штампа пра прыём дакументаў (хоць, як я казаў, я паказваў асобную паперу са штампам). І што ў сістэме Pobyt v.3 мая заяўка была зарэгістраваная як тая, што змяшчае «braki formalne», у сувязі з чым «нельга было канстатаваць, ці законнае знаходжанне замежніка на тэрыторыі РП згодна з арт. 206 Закона „Пра замежнікаў“».

Хоць мне на 13 студзеня прыйшло паведамленне, што трэба ісці на адбіткі пальцаў, на паперы подпіс майго інспектара. Вось буду тэлефанаваць ва ўжонд Беластока, пытаць, як такое магчыма.

Знаходжанне на штампе ў Польшчы законнае?

— Калі чалавек падаўся на побыт, у яго скончылася віза, але ён знаходзіцца на штампе ў пашпарце, у такім выпадку ў яго легальны статус знаходжання ў Польшчы на аснове штампа (п. 1 ст. 108 Закона «Пра замежнікаў»), — расказала Dzik Pic кіраўніца працоўнай практыкі і легалізацыі ALG Legal Юлія Князь. — У яго ёсць права пакінуць краіну ў любы момант, таму складанне такога пратаколу неабгрунтаванае. Аднак вяртанне ў Польшчу ў такім выпадку магчымае толькі на падставе зноў атрыманай візы для ўезду ў Польшчу. Маё меркаванне — такія неправамерныя дзеянні неабходна абскардзіць, нават з пункту гледжання таго, каб з боку памежных органаў не было злоўжыванняў у будучыні ў дачыненні да іншых асобаў.

Адносна атрымання ПМЖ — пасля працяглага выезду за межы Польшчы можа ўзнікнуць пытанне з яго атрыманнем, бо ў сукупнасці ваяводскі орган аналізуе ўсе абставіны знаходжання і выездаў замежнай асобы.

Але да кожнага такога кейсу мусіць быць індывідуальны падыход. У асобных выпадках злоўжыванні бываюць і з боку замежных грамадзян, якія не плануюць пастаянна знаходзіцца ў Польшчы.

З нагоды ліста ад каменданта памежнай службы — яна запусціла працэдуру пра абавязанне замежнага грамадзяніна вярнуцца. Аднак, як сказана ў дакуменце, яны не вынесуць рашэнне да 26 лютага — гэта вызначаны тэрмін для разгляду легалізацыі ў яго выпадку.