Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Другое паседжанне па справе пра згвалтаванне і забойства беларускі Лізы прайшло 16 снежня ў раённым судзе Варшавы. Прысуд абвінавачанаму 23-гадоваму Дарыяну С. можа быць абвешчаны ў студзені, піша выданне MOST са спасылкай на польскія СМІ.

Обвиняемый Дориан С. Фото: KSP
Абвінавачаны Дарыян С. Фота: KSP

Як паведамляе партал i.pl, паседжанне 16 снежня прайшло за зачыненымі дзвярыма. Суд дапытваў экспертаў: сэксолага, псіхіятра і таксіколага, а таксама сведак, пра выступ якіх хадайнічала абарона абвінавачанага. Сярод іх быў бацька Дарыяна С. Яму абвінавачаны выслаў СМС з просьбай дапамагчы адразу пасля здзяйснення злачынства.

Паводле інфармацыі партала fakt.pl, падчас перапынку ў судовым паседжанні, калі паліцэйскія выводзілі Дарыяна з залы суда, яго бацька быў у калідоры. Імаверна, пад уздзеяннем эмоцый ён стаў на калені перад сынам. Пасля гэтага яго папрасілі адысці далей ад залы суда. Разам з бацькам была бабуля Дарыяна С.

Прадстаўніца пацярпелага боку — сям'і і хлопца Лізы — адвакатка Эвеліна Здунэк расказала журналістам, што пракуратура запатрабуе для абвінавачанага пажыццёвага зняволення. Яна гатовая падтрымаць гэтае патрабаванне:

— Гэта надзвычай цяжкае злачынства, якое патрабуе сапраўды жорсткай рэакцыі з боку органа правасуддзя. Прашу мець на ўвазе, што пакаранне мусіць уздзейнічаць не толькі на абвінавачанага, але і на грамадства. А з боку грамадства сапраўды ёсць такое чаканне [суровага пакарання], — сказала адвакатка журналістам.

Планавалася, што на паседжанні 16 снежня будуць сказаныя і заключныя прамовы, аднак суд зацягнуўся праз допыты экспертаў. Наступнае паседжанне прызначанае на 13 студзеня 2025 года. Магчыма, прысуд абвесцяць ужо ў студзені.

Планаваў абрабаваць краму

На беларуску Лізу напалі раніцай 25 лютага 2024 года ў цэнтры Варшавы. Забойца надзеў балаклаву і, пагражаючы нажом, зацягнуў ахвяру ў браму дома. Там ён згвалціў яе і пачаў душыць. Дзяўчына перажыла спыненне сэрца, але медыкам удалося рэанімаваць яе. У крытычным стане беларуску даставілі ў бальніцу, дзе яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць, 1 сакавіка.

Паводле версіі абвінавачанага, ён выйшаў у горад з балаклавай і нажом, бо хацеў абрабаваць краму: у яго не было грошай, каб заплаціць за кватэру. Але ў горадзе ён вырашыў абрабаваць Лізу, а яна не захацела аддаць свой тэлефон.

Нападніка вылічылі па камерах назірання. Дарыяна С. затрымалі ўвечары таго ж дня, пры ім быў нож.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя як забойства пры абцяжарвальных абставінах. Дактары прызналі, што Дарыян С. усведамляў свае дзеянні. Эксперты прыйшлі да высновы, што ён можа ўдзельнічаць у дасудовым разглядзе і судовых паседжаннях.