Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  2. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
Читать по-русски


/

Пра смерць палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра стала вядома на мінулым тыдні. 22-гадовы хлопец адбываў тэрмін у ПК-15, што ў Магілёве. З якой прычыны памёр Дзмітрый, праваабаронцы не паведамлялі. Знаёмы сям'і Шлетгауэра расказаў «Люстэрку», якую прычыну медыкі паставілі ў пасведчанні пра смерць.

Дмитрий Шлетгауэр. Фото: страница Дмитрия в Facebook
Дзмітрый Шлетгаўэр. Фота: старонка Дзмітрыя ў Facebook

Паводле знаёмага сям'і, які цяпер жыве за мяжой, у пасведчанні пра смерць палітвязня стаіць прычына — «механічная асфіксія». Вельмі часта такі запіс робяць пры самагубствах.

— Кіраўніцтва калоніі не паведаміла родным Дзмітрыя, што менавіта здарылася з ім, — сцвярджае ён.

Паводле нашага суразмоўцы, блізкія палітвязня размаўлялі з ім праз лісты. Жонка Дзмітрыя наведвала яго ў СІЗА № 7 Брэста да і пасля суда.

— Сям'я лічыць, што Дзмітрый не збіраўся забіваць сябе. Паводле родных, ён быў вельмі засмучаны праз тое, што з ім здарылася, але не настолькі, каб быць гатовым да добраахвотнага адыходу з жыцця. Яшчэ ў СІЗА ён пачаў старанна рыхтавацца да пераводу ў калонію — збіраў цыгарэты, цукар, гарбату і каву ў разліку на тое, што яны спатрэбяцца ў лагеры, — кажа знаёмы Шлетгаўэраў.

Дмитрий Шлетгауэр в детстве. Фото: cтраница Дмитрия в «Одноклассниках»
Дзмітрый Шлетгаўэр у дзяцінстве. Фота: старонка Дзмітрыя ў «Аднакласніках»

Суразмоўца «Люстэрка» таксама дадаў, што яшчэ ў следчым ізалятары ў Дзмітрыя з’явіліся некрытычныя праблемы са здароўем:

— Пакуль Дзіма быў у СІЗА, у яго нарадзіўся сын, і ён вельмі перажываў, што гэта здарылася ў яго адсутнасць. Мабыць, ён моцна нерваваўся, праз што моцна палысеў, у яго з’явіўся варыкоз. Але здзяйсняць суіцыд ён не планаваў. Наадварот, збіраўся пісаць прашэнне пра памілаванне і спадзяваўся хутчэй выйсці на волю, убачыць сына і жонку.

Паводле нашай крыніцы, Дзмітрый казаў родным, што ў следчым ізалятары да яго ставіліся добра, аднакамернікі і адміністрацыя праблем не стваралі.

З Брэсцкага СІЗА ў магілёўскую ПК-15 мужчыну перавялі ў першыя дні кастрычніка 2024 года. Знаёмы сям'і сцвярджае, што Дзмітрыя адразу ж адправілі ў штрафны ізалятар. Прычыны такога пакарання ён не ведае.

Ужо 12 кастрычніка сям’я Шлетгаўэра атрымала ад адміністрацыі калоніі паведамленне пра трагедыю. У пасведчанні пра смерць стаіць дата 11 кастрычніка 2024 года.

Нагадаем, 31 кастрычніка праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра смерць у калоніі палітычнага зняволенага. 1 лістапада «Люстэрку» ўдалося даведацца яго імя.

Дзмітрый Шлетгаўэр — грамадзянін Расіі. Інфармацыя пра «таемны» суд над ім з’явілася ў канцы жніўня. Паведамлялася, што мужчыну прызналі вінаватым у «спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361−4 КК) і «шпіянажы» (арт. 358 КК). Яго асудзілі на 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама