Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  12. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  14. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  15. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  16. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
Читать по-русски


У сацсетках і мэсэнджарах цяпер распаўсюджваюцца запрашэнні падпрацаваць у Мінску. Прычым абяцаюць штодзённыя выплаты. Аднак згаджацца не варта, перасцераглі спецыялісты Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: Christian Wiediger / Unsplash
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Christian Wiediger / Unsplash

У такіх абвестках звычайна даюць нумар тэлефона і імя рэкруцёра, але што за арганізацыя запрашае на працу, не гавораць. Абяцанага заробку таксама не выплачваюць.

«За апошні месяц у МГУ ДДІП звярнулася некалькі чалавек, якія адгукнуліся на такія абвесткі. Ні з кім з іх не былі аформленыя працоўныя адносіны. Праўдай у абвестцы была толькі прапанова працы, а не выплаты заробку», — растлумачылі ў дэпартаменце.

У ведамстве заклікалі беларусаў не згаджацца на такія падпрацоўкі.

Тым часам наймальнікам нагадалі, што браць на працу людзей без заключэння працоўных адносін — гэта парушэнне, якое цягне адміністрацыйную адказнасць з накладаннем штрафных санкцый. А калі работніку будзе нанесеная шкода, працадаўцу пакараюць па крымінальным артыкуле.