Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Праз 38 гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы ў Брагіне Гомельскай вобласці фіксуецца высокі радыяцыйны фон: узровень забруджання больш чым у 2,5 разу вышэйшы за норму, расказала на прэс-канферэнцыі намесніца начальніка службы радыяцыйнага маніторынгу — начальніца аддзела радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Зоя Трафімчык.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«[У Брагіне] фіксуецца забруджанне ў межах ад 0,5 да 0,56 мкЗв/г пры вызначанай мяжы для Беларусі 0,2 мкЗв/г», — назвала звесткі спецыялістка.

Нягледзячы на тое што гарадскі пасёлак Брагін, паводле класіфікацыі радыяцыйнага забруджання, размешчаны на тэрыторыях «з правам адсялення», там дагэтуль жыве больш за 4,5 тысячы чалавек.

Зоя Трафімчык адзначыла, што ўзровень радыяцыі ў Беларусі зніжаецца з нераўнамернай хуткасцю: у некаторых рэгіёнах гэты працэс хутчэйшы, чым у Брагіне.

Так, у Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці за апошнія пяць гадоў узровень радыяцыі знізіўся на 10% — з 0,2 мкЗв/г да 0,18 мкЗв/г, то-бок цяпер ён недацягвае да акрэсленай мяжы.