Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  2. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  3. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  8. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  13. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  14. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
Читать по-русски


«Люстэрка» ўжо расказвала пра тое, як беларускія ўлады патрабавалі ад Google перадаць інфармацыю карыстальнікаў. У справаздачах пра празрыстасць мы знайшлі іх патрабаванні і пра выдаленне звестак. Напрыклад, фільма з крытыкай «высокапастаўленага палітычнага дзеяча і ўрада ў цэлым». Расказваем, як кампанія абышлася з відавочна «палітычным» зваротам.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pawel Czerwinski / unsplash.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pawel Czerwinski / unsplash.com

YouTube

З 2011 года да сёння беларускія ўлады 31 раз выстаўлялі патрабаванні выдаліць які-небудзь кантэнт. Амаль палова — 17 — датычыла ролікаў на YouTube (нагадаем, гэты сэрвіс функцыянуе як даччыная кампанія Google).

Прычыны для выдалення відэа агучваліся самыя розныя: і «нацыянальная бяспека», і «паклёп», і «аўтарскія правы», і «канфідэнцыйнасць». Адпраўнікамі запытаў былі як дзяржорганы, так і адзінкавыя службовыя асобы, таксама ў карпарацыю дасылалі рашэнні судоў.

Звычайна Google не называе ведамстваў, ад якіх атрымала запыты, і не раскрывае падрабязнасці. Але ў двух выпадках кампанія вырашыла расказаць дэталі: «Мы расказваем пра запыты, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс, каб прадэманстраваць усю разнастайнасць патрабаванняў, што нам выстаўляюцца».

У другім паўгоддзі 2020 года Google атрымала запыт Міністэрства інфармацыі Беларусі. Ведамства патрабавала выдаліць тры відэа з YouTube, бо суд прызнаў, што ў іх ёсць «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Два відэа — гэта дакументальныя фільмы, якія крытыкуюць «высокапастаўленага палітычнага дзеяча і ўрад у цэлым». Google не паказвае імені «палітычнага дзеяча», але можна паспрабаваць дапусціць, пра каго магла ісці гаворка. У трэцім відэа абмяркоўваліся антыўрадавыя пратэсты. Аўтары зваротаў аднеслі іх да катэгорыі «нацыянальная бяспека».

Пра якія відэа можа ісці гаворка? Google не паведамляе назваў відэа, якія патрабавала выдаліць Міністэрства інфармацыі. Да канца 2020 года ў Рэспубліканскім спісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў было не так шмат «палітычнага» кантэнту.

Не выключана, што гаворка пра відэа Паўла Спірына «Наркатрафік у Беларусі: як МУС і Лукашэнка забіваюць беларусаў» на канале «Стоп таракан «і фільм «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» ад аўтараў YouTube-канала Nexta. Таксама «экстрэмісцкім» у гэты перыяд прызналі запіс «Палітычныя затрыманні ў Беларусі — «No pasaran — СТОП, таракан!» — Беларусы за перамены» на канале «Безумный критик» (цяпер гэтае відэа недаступнае анлайн).

Да якога ж рашэння прыйшла карпарацыя? Яна не стала выдаляць відэа, «бо тыя не ўтрымлівалі экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Яшчэ адзін «палітычны» запыт з Беларусі прыпаў на другое паўгоддзе 2018 года. Беларуская дзяржтэлерадыёкампанія запатрабавала выдаліць з YouTube чатыры відэа з прычыны парушэння аўтарскіх правоў. Паводле звароту, у роліках выкарыстоўваліся кадры дзяржкампаніі і пры гэтым ролікі крытыкавалі «вядомага палітыка» (Google зноў не называе канкрэтнага прозвішча).

Адміністрацыя сэрвісу пакінула відэа ў доступе. Паводле аўтараў справаздачы, «запыт не ўяўляў сабой абгрунтаванай скаргі на парушэнне аўтарскіх правоў».

Скаргі ад беларускіх дзяржорганаў у Google паступалі з 2016-га да 2020 года. Вынікі такія: «выдаленае паводле патрабаванняў закона» ўсяго адно відэа (кампанія не паведамляе, якое менавіта, але адзначае, што гэта было ў 2019 годзе), «меры прынятыя» адносна сямі запытаў у 2016 і 2018 годзе. Ва ўсіх астатніх выпадках карпарацыя адхіляла запыты з Беларусі альбо спасылалася на тое, што звестак недастаткова.

Пошук Google

Беларускія ўлады спрабавалі не толькі выдаліць відэа з YouTube, але і падправіць вынікі вэб-пошуку Google. З такой просьбай яны звярталіся ў Google дзевяць разоў, патрабаванні датычылі 40 «элементаў кантэнту».

У першай палове 2020 года ў адрас карпарацыі прыйшло чатыры запыты, якія грунтаваліся на распараджэннях суда па справах пра паклёп. Яны датычылі 17 вынікаў пошуку. Вынік такі: у васьмі выпадках карпарацыя адмовіла, у сямі — вырашыла, што звестак недастаткова, у двух — выдаліла кантэнт.

У 2021-м і 2022-м дзяржорганы пісалі ў Google зноў — хацелі выдаліць 11 элементаў пошуку з паклёпам і яшчэ пяць, звязаных з прыватнасцю і бяспекай. Не атрымалася: усе запыты адхілілі. Пасля гэтага карпарацыя не атрымлівала запытаў з Беларусі.

Чытайце таксама