Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  13. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  16. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  17. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  18. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
Читать по-русски


У Мінску адмянілі рашэнне раённага суда, які абавязаў выпускніцу-сірату, што не адпрацавала размеркаванне, кампенсаваць сродкі, выдаткаваныя на яе навучанне ў каледжы. Падрабязнасці расказалі ў прэс-службе Генпракуратуры.

Иллюстративный снимок. Фото «Зеркала»
Ілюстрацыйны здымак. Фота «Люстэрка»

У жніўні 2022 года дзяўчына скончыла каледж па спецыяльнасці «кандытар 3-га разраду». Пасля ўручэння дыплома яе адправілі адпрацоўваць размеркаванне. Аднак ужо ў лістападзе таго ж года дзяўчыну звольнілі за прагулы.

Пасля гэтага каледж, у якім вучылася дзяўчына, падаў на яе пазоў у суд з патрабаваннем вярнуць 7 тысяч рублёў, якія былі «выдаткаваныя дзяржавай на яе навучанне». Рашэнне суда было не на карысць былой выпускніцы. Яе абавязалі кампенсаваць сродкі ў поўным аб’ёме.

Пракурор Мінскай вобласці не пагадзіўся з такой пазіцыяй і апратэставаў рашэнне суда. Ён адзначыў, што суд не прыняў да ўвагі тое, што адказчыца — сірата: яе бацька памёр у 2007 годзе, а маці ў тым самым годзе пазбавілі бацькоўскіх правоў.

«У пратэсце пракурор адзначыў, што наяўнасць у асобы статусу сіраты дае ёй асаблівыя гарантыі сацыяльнай абароны з боку дзяржавы, уключаючы права на атрыманне бясплатнай адукацыі ў дзяржаўных навучальных установах і льготы падчас кампенсацыі сродкаў, выдаткаваных на яе падрыхтоўку. Пры гэтым звальненне адказчыцы з працы за прагул у гэтым выпадку не было падставай для спагнання сродкаў, выдаткаваных дзяржавай на яе навучанне, бо ў законе прадугледжанае распаўсюджанне гарантый на дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, без якіх-кольвек выключэнняў», — паведамілі ў Генпракуратуры.

У выніку рашэнне раённага суда пра спагнанне з дзяўчыны выдаткаваных на яе навучанне сродкаў было адмененае.