Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  6. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  12. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
Читать по-русски


Беларус заплаціў 80 еўраў за тое, каб праехаць мяжу без чаргі, а ў выніку і грошы страціў, і ў «калейцы» давялося стаяць. Сваю гісторыю ён расказаў у чаце па перасячэнні мяжы, каб папярэдзіць іншых пра ашуканца.

Очередь на мосту между Брестом и Тересполем. 2 июля 2024 года. Скриншот видео ГПК
Чарга на мосце паміж Брэстам і Тэрэспалем. 2 ліпеня 2024 года. Скрыншот відэа ДПК

На зламысніка наш суайчыннік выйшаў, калі пацікавіўся магчымасцю куплі месца ў чарзе на польска-беларускай мяжы.

«Некалькі чалавек скінулі мне акаўнт аднаго і таго ж чалавека і запэўнілі, што ён дзесьці там працуе, з ім звязацца і ён дапаможа пераехаць», — падзяліўся беларус.

Мужчына напісаў «рашалу» ў телеграм. Той запэўніў, што «ўсё будзе», але «папрасіў перавесці 80 еўра па безнаяўным разліку».

«Мяне гэта збянтэжыла, але чарга настолькі вялікая, што я перавёў», — расказаў беларус.

Як толькі мужчына скінуў зламысніку пацверджанне пераводу, той перастаў адказваць на яго паведамленні.

«Пішу для таго, каб іншыя на гэтую схему не вяліся», — патлумачыў наш зямляк, выклаўшы скрыншоты перапіскі з ашуканцам.

Скриншот переписки со злоумышленником. 2024 год
Скрыншот перапіскі са зламыснікам. 2024 год

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта на 8.00 2 ліпеня, выезду з Беларусі ў Польшчу чакаюць 200 легкавікоў і 55 аўтобусаў.

З польскага боку мяжы час праезду ў Беларусь праз пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст») складае 13 гадзін для аўто і 4 гадзіны для аўтобусаў, перадае сайт мытнай службы Польшчы.

Чытайце таксама