Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  6. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  12. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  13. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  14. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  15. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
Читать по-русски


Грамадзянка Беларусі не змагла вярнуцца ў Грузію з Турцыі, куды ненадоўга выязджала для так званага візарану — абнулення тэрміну бесперапыннага знаходжання ў гэтай каўказскай краіне. Грузінскія памежнікі адмовілі ёй ва ўездзе, паведаміў «Позірку» праваабаронца, намеснік старшыні некамерцыйнай арганізацыі «Беларуская дыяспара Аджарыі» Раман Кісляк.

Флаг Грузии. Фото: Pixabay.com
Сцяг Грузіі. Фота: pixabay.com

Паводле яго, жанчына (яе імя не называецца з меркаванняў бяспекі) жыла ў Грузіі з лета 2023 года, брала ўдзел у дзейнасці беларускай дыяспары.

«[Падчас вяртання з Турцыі] памежнікі сказалі: „Вы не можаце знаходзіцца на тэрыторыі Грузіі, вяртайцеся ў Беларусь“. Але дзяўчына баіцца на радзіме пераследу. І гэтая рызыка сапраўды сур’ёзная», — адзначыў Кісляк.

Беларуска зрабіла яшчэ адну спробу вярнуцца ў Грузію, папрасіўшы на мяжы прытулку, аднак, кажа праваабаронца, ёй зноў адмовілі.

«Памежнікі заявілі, што яна не мае права прасіць прытулку. Чацвёра супрацоўнікаў вывелі яе на тэрыторыю Турцыі», — дадаў ён.

Паводле інфармацыі Кісляка, беларусцы паведамілі: яе не могуць упусціць у Грузію, бо яна «саджае кветкі». Суразмоўца «Позірку» пацвердзіў, што жанчына «сапраўды ў Батумі ўпрыгожвае свой двор малюнкамі і кветкамі», але выказаў здзіўленне такім тлумачэннем.

Пры гэтым дакументальна ва ўездзе ёй адмовілі з фармулёўкай «іншыя прычыны».

Паводле звестак Кісляка, з восені мінулага года гэта першы выпадак, калі грамадзян Беларусі не пускаюць у Грузію.

«Лічу, тут груба парушаная Канвенцыя пра статус бежанца. Мы арганізуем заўтра пікет з патрабаваннем да дэпартамента міграцыі МУС і ўрада Грузіі вярнуцца ў прававое поле. Мусіць быць забяспечаная магчымасць уваходжання ў працэдуру ўсім, хто просіць прытулку», — падкрэсліў праваабаронца.

У пікеце акрамя яго будзе ўдзельнічаць спартоўка, чэмпіёнка свету па тайскім боксе і палітэмігрантка Марына Зялёная. Раней і ён, і яна звярнуліся да ўладаў Грузіі з хадайніцтвам наконт прытулку.

Кісляк заклікае далучыцца да акцыі актывістаў беларускай дыяспары. Акрамя гэтага, ён збіраецца апратэставаць такія дзеянні памежнікаў у дэпартаменце міграцыі, а таксама звярнуцца да грузінскіх праваабаронцаў.

На думку Кісляка, адмова пусціць беларуску ў Грузію можа быць звязаная з прыняццем у гэтай краіне закона «Пра празрыстасць замежнага ўплыву» і масавымі пратэстамі, якія доўжацца ўжо паўтара месяца.

У красавіку 2023 года грузінскія памежнікі не пусцілі ў краіну актывіста «Беларускай дыяспары Аджарыі» Яўгена Гацака. Ён быў вымушаны з сям’ёй з’ехаць у Польшчу.

У СМІ паведамлялася і пра іншыя падобныя выпадкі, хоць іх колькасць у цэлым невялікая.

Грузія стала адной з краін, куды выязджаюць беларусы, што ратуюцца ад рэпрэсій. Там можна знаходзіцца 364 дня на год, віза не патрэбная. Паводле звестак Нацыянальнай адміністрацыі турызму, у студзені — сакавіку 2024 года Грузію наведалі 17 236 грамадзян Беларусі — на 6,3% менш, чым у першым квартале 2023-га (18 400).

У пачатку 2024 года паведамлялася, што за мінулы год колькасць грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Грузіі, зменшылася на 1999, або на 15% (на 1 студзеня 2023-га ў Грузіі жыў 13 361 беларускі грамадзянін).

У першым квартале 2024 года дзевяць грамадзян Беларусі папрасілі ў Грузіі прытулку.