Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


На мінулым тыдні сілавікі пачалі пісаць людзям, якія знаходзяцца за мяжой і якія дапамагалі палітвязням і іх сем’ям. Прычыны не паведамляюць і просяць выйсці на сувязь. Як расказалі «Люстэрку» ў ініцыятыве Dissident.by, ужо вядома пра некалькіх такіх выпадкаў.

Пример сообщений, которые приходят от силовиков. Фото: Dissident.by
Прыклад паведамленняў, якія прыходзяць ад сілавікоў. Фота: Dissident.by

Цікавасць да тых, хто дапамагае палітвязням і іх сем’ям, удзельнікі ініцыятывы заўважылі яшчэ пасля рэйду 23−24 студзеня па «справе INeedHelpBy».

Тады многім людзям з Беларусі тэлефанавалі супрацоўнікі СК, каб распытаць, каму яны рабілі пераводы. Dissident.by фіксаваў дзясяткі такіх выпадкаў. Праз нейкі час званкі спыніліся. Праз два месяцы сілавікі актывізаваліся зноў.

— Беларусам за мяжой пачалі паступаць паведамленні на мінулым тыдні, — расказалі актывісты. — Мы ведаем пра некалькі выпадкаў. Людзі ўсё гэта праігнаравалі і звярнуліся да нас. Гэта дакладна былі не ашуканцы: мы прабівалі нумары, з якіх звязваюцца, і яны сапраўды належаць сілавікам.

Вядома, што такія паведамленні прыходзілі ад супрацоўнікаў Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага СК, а таксама ГУБАЗіКа.

— Прычым звязваюцца не толькі з тымі, хто дапамагаў сем’ям ці палітвязням. Ёсць людзі, якія данацілі ў 2020-м (да прыкладу, чалавек перавёў 20 еўра BYSOL), — удакладнілі ў арганізацыі.

Нагадаем, масавы рэйд па былых палітычных зняволеных і сваяках цяперашніх пачаўся 23 студзеня. Людзей дапытвалі і затрымлівалі. Сілавікоў цікавілі тыя, хто атрымаў прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Звесткі пра атрымальнікаў такой дапамогі яны ўзялі з сэрвісу «Е-дастаўка», які належыць «Еўраопту». Аднак затрымлівалі не толькі тых, каму дапамог INeedHelpBY. Паводле звестак праваабаронцаў, пераслед зазналі прынамсі 275 чалавек.

Чытайце таксама