Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


У ФСБ Расіі расказалі пра абставіны забойства беларуса, заявіўшы, што перадухілілі падрыхтоўку тэракту ў адным з адміністрацыйных будынкаў у Карэліі «ўдзельнікам палка Каліноўскага». У палку «Люстэрку» пракаментавалі гэтую інфармацыю.

«ФСБ на тэрыторыі Рэспублікі Карэлія папярэджаная падрыхтоўка тэрарыстычнага акту, які планаваўся спецслужбамі Украіны з удзелам завербаванага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 1974 года нараджэння, які быў удзельнікам забароненага ў Беларусі нацыяналістычнага фарміравання „Полк імя Кастуся Каліноўскага“ і знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку», — паведамілі ТАСС у Цэнтры грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ Расіі.

«Дзейнічаючы па ўказанні куратараў, [ён] дастаў з загадзя абсталяванага для яго схову сродкі паражэння і самаробнае выбуховае прыстасаванне з мэтай здзяйснення падрыву аднаго з адміністрацыйных будынкаў горада Аланца. Пры затрыманні злачынец адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі па супрацоўніках спецслужбаў і падчас боесутыкнення быў нейтралізаваны», — дадалі ў спецслужбе.

Паведамленне ФСБ пракаментавалі «Люстэрку» ў палку Каліноўскага:

— Камандаванне палка не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць заяву ФСБ. Але прызнаём, што прадстаўнікі палка прысутнічаюць на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

Нагадаем, раней стала вядома, што 6 сакавіка расійскія сілавікі падчас затрымання забілі ў Аланецкім раёне Рэспублікі Карэлія 49-гадовага беларуса Мікалая Аляксеева.

Мікалай Аляксееў актыўна выступаў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, публікаваў фатаграфіі з пратэстаў у 2020 годзе, размяшчаў у сацыяльных сетках пасты пра парушэнні правоў чалавека ў краіне.