На Мінскай кальцавой аўтадарозе заўважылі білборд з папярэджаннем пра крымінальную адказнасць за фінансаванне «экстрэмісцкай» дзейнасці і тэкстам «Любіш данаціць — любі адказваць». Першым пра гэта паведаміла «Радыё Свабода». Пазней інфармацыю пацвердзіў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На білбордзе размешчаная інфармацыя пра артыкул 361−2 КК (Фінансаванне «экстрэмісцкай» дзейнасці), а таксама прапісаная яго санкцыя — ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
У ніжняй частцы плаката надрукаваны лозунг: «Любіш данаціць — любі адказваць».
Нагадаем, ужо некалькі дзён у тэлеграм-каналах, звязаных з ГУБАЗіК, публікуюць відэа, на якіх людзі прызнаюцца, што рабілі данаты ў «пратэсныя» арганізацыі праз PayPal. Раней мы расказвалі, як беларускія банкі адсочваюць такія пераклады і, відавочна, дзеляцца гэтай інфармацыяй з сілавікамі.