Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  4. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  5. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  6. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  7. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  8. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  9. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  12. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  16. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  17. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


У 2023 годзе пасля праверак на мяжы затрымалі не менш за 207 чалавек, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Сярод іх, акрамя беларусаў, былі грамадзяне Украіны, Літвы і Расіі.

От этого места до въезда в пункт пропуска еще 2 километра, Тересполь, Польша, 23 декабря 2023 года. Фото читателя "Зеркала"
Тэрэспаль, Польшча, 23 снежня 2023 года. Фота чытача «Люстэрка»

Амаль усіх затрыманых асудзілі на «суткі» і штрафы за рэпосты навінаў з незалежных СМІ, за «дробнае хуліганства» або за «пікетаванне» нацыянальнай сімволікай. А мінімум 18 з іх асудзілі па крымінальных артыкулах, 12 з якіх — на калонію, адзначаюць праваабаронцы.

Каго і за што пераследуюць па вяртанні ў краіну

Пасля перасячэння мяжы з Беларуссю, паводле падлікаў праваабаронцаў «Вясны», затрымалі не менш за 207 чалавек па палітычных матывах. Яны адзначаюць, што гэтая лічба можа быць значна большай з прычыны адсутнасці поўных звестак.

Прычынай пераследу могуць стаць фота з пратэстаў у 2020 годзе, данаты, каментары ў сацыяльных сетках, «экстрэмісцкія» рэпосты, фота з бел-чырвона-белай сімволікай і нават фота з акцый салідарнасці за мяжой. Усё гэта сілавікі знаходзяць падчас праверак тэлефонаў на мяжы.

Вядома, што часцей за ўсё людзей затрымліваюць пасля вяртання з Літвы, але праверкі і затрыманні праводзяць на ўсіх дзейных прапускных пунктах, у тым ліку на мяжы з Расіяй. Сілавікі высаджваюць беларусаў з рэйсавых аўтобусаў, сустракаюць іх на аўтобусных або чыгуначных вакзалах ці прыходзяць па іх ужо дадому пасля вяртання. Калі затрыманне адбываецца проста ў пункце пропуску, то чалавека да суда звычайна адвозяць у найбліжэйшы РАУС, дзе складаюць пратакол.

Пры гэтым кожны дзень акрамя затрыманняў адбываюцца і допыты тых, хто заязджае ў краіну. Праваабаронцам вядома, што пытанні ў супрацоўнікаў мытні, Дзяржпамежкамітэта ці КДБ выклікаюць, напрыклад, штампы ў пашпарце пра наведванне Украіны. Таксама праз допыты праходзяць тыя, хто ўключаны ў базу сілавікоў «Беспарадкі» — туды ўносяцца звесткі ўсіх затрыманых пасля пачатку пратэстаў у 2020 годзе.

«Камісія па вяртанні»: як людзі прыязджаюць дадому па дамоўленасці з сілавікамі, а ў выніку трапляюць за краты

Летась Лукашэнка заявіў пра «прынцыповае рашэнне» стварыць міжведамасную камісію для працы з беларускімі эмігрантамі, якую ўзначаліць генеральны пракурор Андрэй Швед. Паводле Шведа, камісія расказвае ахвочым вярнуцца ў Беларусь пра наяўнасць прэтэнзій з боку дзяржорганаў і магчымасць вярнуцца, не трапіўшы за краты. Камісія спыніла сваю працу ў канцы 2023 года.

У канцы 2021 года сілавікамі была створаная праграма «Дарога Дадому», якая нібыта «дазваляе тым, хто з’ехаў, вярнуцца без наступстваў». Пры гэтым беларусам выстаўляюць пэўныя ўмовы, на якіх яны могуць гэта зрабіць. Гэтая праграма дзейнічала да канца 2022 года.

Але праваабаронцам вядомыя мінімум тры выпадкі, калі, нягледзячы на «дамоўленасці», супраць людзей заводзілі крымінальныя справы.

Магчымасцю праграмы «Дарога Дадому», напрыклад, скарысталася адміністратарка пратэсных чатаў Таццяна Курыліна. Але ў выніку яе асудзілі на чатыры з паловай гады калоніі па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Таксама ў лістападзе 2023 года асудзілі 30-гадовага берасцейца Ігара Неміровіча, які вярнуўся ў Беларусь праз зварот у «камісію па вяртанні». Яму прызначылі адзін год калоніі па ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Пры гэтым суд не прызнаў зварот у камісію «безумоўнай падставай для высновы пра яго раскаянне».

А ў снежні 2023 года прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з Таццянай Собаль, якая, як паведамляецца, таксама вярнулася ў Беларусь праз «камісію». Жанчыну прымусілі расказаць пра тое, як ёй было кепска за мяжой і як яна, «паддаўшыся ўплыву», удзельнічала ў пратэстах у 2020 годзе. У выніку Таццяну чакае суда — ёй інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК. Яна знаходзіцца на волі — пад закладам.

Чытайце таксама