Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  3. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  12. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
Читать по-русски


МЗС Польшчы апублікавала заяву ў сувязі з карупцыйнай справай, якая набірае абароты і датычыць выдачы візаў. Заяву прыводзіць прэс-служба ведамства.

Фото: gov.pl
МЗС Польшчы. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: gov.pl

У сувязі з «высновамі пра парушэнні ў працэсе выдачы візаў» міністр замежных справаў вырашыў зняць з пасады дырэктара юрыдычнага ўпраўлення МЗС Якуба Асайду і правесці аўдыт у консульскім аддзеле МЗС і ўсіх консульскіх установах Польшчы.

Акрамя таго, у заяве гаворыцца, што даручана «скасаваць кантракты з усімі аўтсорсінгавымі кампаніямі, якім з 2011 года даручана працаваць з візавымі анкетамі».

Пакуль невядома, ці закране гэта візавыя цэнтры Польшчы VFS Global у Беларусі. Гэтыя цэнтры — практычна адзіная магчымасць для беларусаў атрымаць польскую візу. На сайце аператара ніякіх абвестак няма.

Скандал з выдачай візаў у Польшчы

Нагадаем, улады Польшчы праводзяць праверку праз завялікую колькасць выдадзеных замежнікам візаў. Польскія СМІ заяўляюць пра карупцыйныя схемы ў МЗС краіны. Напрыклад, яны сцвярджаюць, што створаная міністэрствам спрошчаная візавая сістэма толькі спрыяла карупцыі — яна дазваляла абмінуць чаргу з дапамогай фірмаў-пасярэднікаў, якія дапамагалі замежнікам атрымаць польскую візу за 4−5 тысяч даляраў.

Gazeta Wyborcza паведаміла дадатковыя падрабязнасці візавага скандалу. Паводле звестак выдання, праверка ў польскім МЗС звязаная з «міжнародным расследаваннем дзейнасці індыйскай кампаніі VFS Global, пасярэдніка ў атрыманні віз».

Велізарная карпарацыя VFS Global займаецца пасярэдніцтвам у падачы заяваў на візы і дапамогі ў іх запаўненні ў 70 краінах, у тым ліку ў Беларусі. На практыцы падаць заяву на візу ў абыход гэтай кампаніі практычна немагчыма, бо карпарацыя стварыла манаполію на паслугі па падачы дакументаў на візу, піша выданне.

Больш за тое, супрацоўнікі VFS нібыта часта падыходзілі да людзей, якія не змаглі падаць заяву, і наўпрост прапаноўвалі ім дапамогу ў падачы за 500−800 еўра.

Польскае МЗС сцвярджае, што не супрацоўнічае з VFS, а з кампаніяй звязаныя толькі польскія амбасады і консульствы. Там таксама абверглі абвінавачванні ў тым, што польскія консулы за мяжой нібыта атрымлівалі загады з МЗС наконт выдачы візаў.

У ведамстве назвалі ілжывымі заявы пра тое, што Польшча — лідар ЕС па выдачы дазволаў на ўезд у Шэнгенскую зону. І прывялі спасылку на статыстыку, згодна з якой краіна знаходзіцца па гэтым паказчыку толькі на 15-м месцы сярод усіх краін Еўрасаюза (першыя радкі займаюць Францыя, Іспанія і Германія).

Чытайце таксама