Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  2. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  3. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  13. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


Услед за сайтам Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) «Кіберпартызаны» ўзламалі партал праўладнага радыё «Мир». Пра гэта хактывісты паведамілі ў сваім тэлеграм-канале 5 верасня.

Главная страница сайта радио "Мир" после взлома "Киберпартизанами" 5 сентября. Скриншот сайта радио "Мир"
Галоўная старонка сайта радыё «Мир» пасля ўзлому «Кіберпартызанамі» 5 верасня. Скрыншот сайта радыё «Мир»

«У гонар сваёй гадавіны — 5 верасня — выходзім у эфір з рэальнай інфармацыяй для беларусаў на сайце прарэжымнага радыё „Мир“», — напісалі хактывісты.

Пасля ўзлому на галоўнай старонцы сайта з’явілася карцінка з сімволікай «Кіберпартызан», фразай «Ніхто не пазбегне адказнасці» і лічбамі, якія паказваюць колькасць беларускіх палітвязняў у краіне, журналістаў у турме і г. д.

«5 верасня 2020 г. адзін з заснавальнікаў „Кіберпартызан“ апублікаваў на прадзяржаўных рэсурсах рэальную інфармацыю пра дыктатуру і барацьбу ў Беларусі. Падтрымліваем традыцыю», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, раней у гэты ж дзень «Кіберпартызаны» ўзламалі сайт Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) і размясцілі на галоўнай старонцы фатаграфіі генеральнага сакратара арганізацыі Дзмітрыя Шаўцова з абвінавачаннем у «падтрымцы ваеннага агрэсара», кіраўніцы гомельскай арганізацыі Алы Смаляк, якая выступіла за размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі, а таксама некаторых іншых чальцоў БТЧК.

«Кіберпартызаны» таксама паведамілі, што атрымалі дакументы арганізацыі, якія сведчаць пра супрацоўніцтва БТЧК з сілавікамі, а таксама пра датычнасць да вывазу дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Частку матэрыялаў актывісты выклалі ў сябе на сайце.