Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  4. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  5. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  6. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  7. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  8. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  13. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  16. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
Читать по-русски


Сумеснае даследаванне канадскіх і амерыканскіх навукоўцаў паказала, што людзі, якім рабілі аперацыі жанчыны-хірургі, паміраюць і сутыкаюцца з ускладненнямі радзей, чым пацыенты хірургаў-мужчын. На гэта звярнула ўвагу навукова-папулярнае выданне Naked Science.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: stock.adobe.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: stock.adobe.com

Даследчыкі даўно спрабуюць зразумець, ці ёсць сувязь паміж полам хірургаў і вынікам праведзеных імі аперацый. Яшчэ ў 2017 годзе навукоўцы з Універсітэта Таронта выявілі, што ў пацыентаў жанчын-хірургаў рызыка памерці цягам месяца пасля працэдуры меншая, чым у іх калегаў-мужчын. Аднак было незразумела, наколькі можна верыць гэтым назіранням: магчыма, вынікі былі недакладнымі з прычыны невялікага перыяду назірання пасля аперацыі.

Гэтым разам даследчыкі Універсітэта Таронта працавалі разам са спецыялістамі з ЗША. Сумесна яны аналізавалі выпадкі больш чым мільёна дарослых людзей, якім праводзілі экстранныя або планавыя аперацыі з 2007 да 2019 года. Пасля ўмяшанняў стан пацыентаў правяралі праз 90 дзён, а потым — праз год.

У суме праз 90 дзён ускладненні або смяротны вынік наступілі ў 14,3% праапераваных. Праз год — яшчэ ў 25% пацыентаў. Але выявілася, што калі разгледзець атрыманыя звесткі з улікам полу хірурга, то хворыя, якія трапілі ў рукі жанчын-хірургаў, маюць лепшыя шанцы на беспраблемнае аднаўленне.

Напрыклад, у тых, каго аперавалі мужчыны, неспрыяльны вынік праз 90 дзён зафіксаваны ў 13,9% выпадкаў. А ў тых, каму аперацыю рабіла жанчына, паказчык быў ніжэйшы — 12,5%. Праз год пасля ўмяшання розніца стала яшчэ больш істотнай: у пацыентаў мужчын-хірургаў праблемы былі ў 25% выпадкаў, а ў тых, каго лячылі жанчыны-хірургі, — усяго ў 20,7%.

Навукоўцы таксама праверылі выключна статыстыку смяротнасці ўдзельнікаў даследавання. Тут звесткі таксама на карысць спецыялістак: памерлых пацыентаў, якія прайшлі праз іх аперацыі, аказалася на чвэрць менш, чым у калегаў-мужчын.

У дзень публікацыі гэтага даследавання часопіс Jama Surgery напісаў пра яшчэ адно даследаванне — ужо ад шведскіх спецыялістаў. Яно таксама пацвердзіла, што ў пацыентаў жанчын-хірургаў шанцы на спрыяльны вынік вышэйшыя.

Нагадаем, у ліпені 2023 года стала вядома, што Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт падзяліў будучых спецыялістаў-хірургаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў на «асобаў жаночага і мужчынскага полу». Для дзяўчат у субардынатуры — то-бок працягу навучання па канкрэтнай спецыяльнасці пасля 5 курса — вылучылі значна менш месцаў. Акрамя таго, хлопцам было дастаткова ніжэйшага сярэдняга бала.

— Хірургічныя спецыяльнасці — гэта доля мужчын. Анестэзіялогія і рэанімацыя — у тым ліку, — каментавала такое рашэнне начальніца ўпраўлення кадравай палітыкі Мінздароўя Вольга Калюпанава. — Досвед паказвае, што вельмі многія жанчыны праз паўгода інтэрнатуры просяцца з анестэзіялогіі ў тэрапеўтычныя спецыяльнасці. Пры гэтым яны займаюць нечыя месцы — тых жа мужчын, бо ў іх балы былі крыху меншыя. Паколькі жанчыны старанней вучацца, яны лунаюць у аблоках, думаючы, што анестэзіялогія — гэта жаночая спецыяльнасць. Не, гэта мужчынская спецыяльнасць.

Чытайце таксама