Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  8. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  11. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  12. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  15. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  16. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
Читать по-русски


Отвацк — горад на сорак тысяч жыхароў за трыццаць кіламетраў ад Варшавы. Тут не так даўно асталявалася сям’я Сяргея Дылеўскага. Улетку 2020-га мужчына, які на той момант быў тэрмістам на МТЗ, стаў адным з самых вядомых рабочых Беларусі. За сваю грамадзянскую пазіцыю ён застаўся без працы на заводзе і без краіны. Трэці год актывіст жыве ў Польшчы. Там ён арганізаваў Беларускае аб’яднанне рабочых, з дапамогай якога спрабаваў падняць людзей на страйк. Не выйшла. У лістападзе 2022-га мужчына адкрыў невялікую СТА і з галавой занурыўся ў сваю справу. Пра тое, што было ў яго жыцці, што ёсць цяпер, мары вярнуцца дадому і прапанову мільёна даляраў ён расказаў «Люстэрку».

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Дылеўскі ў сваёй майстэрні ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

1 верасня Сяргею Дылеўскаму споўніцца 34 гады. Пасля выбараў-2020 ён узначаліў страйкавы камітэт МТЗ і ўвайшоў у прэзідыум Каардынацыйнай рады. Адседзеў 25 сутак на Акрэсціна і ў Жодзіне. Пазней у Беларусі яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па чатырох з іх яго ўжо завочна судзілі і далі 12 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пасля пераезду ў Польшчу Сяргей арганізаваў Беларускае аб’яднанне рабочых (БАР). 1 лістапада 2021-га аб’яднанне паклікала беларусаў на агульнанацыянальны страйк.

«Стамляўся так, што сіл не было думаць, як усё кепска»

Сваю невялікую СТА ў Отвацку Сяргей сціпла называе гаражом. Супрацоўнікаў тут усяго двое — заснавальнік і яго жонка Ірына. У іх майстэрні машыны рамантуюць, фарбуюць, рыхтуюць да тэхагляду. Пры неабходнасці Сяргей ездзіць паглядзець і адрамантаваць аўтамабіль на адрас заказчыка. Сёння раніцай якраз быў такі выклік.

— Калі вярнуўся ў гараж без эвакуатара — значыць, рамонт быў нескладаны, — усміхаецца мужчына, апісваючы, як прайшла першая палова дня. — Там была электронная праблема, патрабавалася дыягностыка.

Настрой у Сяргея выдатны. Праца яго радуе. У гаражы ён праводзіць пяць дзён на тыдзень. А выходныя — «святы час» з сям’ёй. Дзейнасць Беларускага аб’яднання рабочых, якое ён заснаваў у 2021-м, ужо каля года замарожаная.

— Гэта было складанае рашэнне, — тлумачыць ён. — Па сутнасці, мы пачыналі працу як прафсаюзная праваабарончая арганізацыя. Цяпер, на жаль, выконваць гэтыя функцыі на тэрыторыі Беларусі фізічна немагчыма. Ды і актывістаў, якія знаходзяцца ў краіне і маглі б неяк уплываць на працэсы, фактычна не засталося: хтосьці ў турме, большасць за мяжой. А тыя нямногія, што засталіся, залеглі на дно, і падвяргаць іх небяспецы не варта. У выніку эфектыўна нешта рабіць і змагацца з рэжымам у тым кантэксце, як планавалася, мы пакуль не можам.

— У жніўні 2021-га вы казалі, што, калі не атрымаецца хутка вярнуцца ў Беларусь, адкрылі б у Польшчы сваю справу. Калі ідэя пачала ператварацца ў рэальнасць?

— На пачатак вайны ва Украіне ў мяне быў свой аўтамабіль. Я адэпт секты, якая не абслугоўвае машыны ў аўтасэрвісе. Я ўсё раблю сам. У мяне быў арандаваны маленькі гаражык. Пасля лютага 2022-га мы з актывістамі БАР і іншымі неабыякавымі беларусамі пачалі закупляць і перадаваць Украіне машыны. Сваімі сіламі абслугоўвалі іх і рыхтавалі да адпраўкі. Праз сарафаннае радыё, знаёмых знаёмых у мяне пачалі пытаць: «А можа, і мне аліву памяняеш? Можа, тое зробіш? Можа, сёе зробіш?» Паціху стала ясна: мае паслугі людзям патрэбныя. Мы з жонкай параіліся і вырашылі паспрабаваць сябе ў аўтарамонтнай справе. Узяліся шукаць памяшканне пад СТА. Таннейшы варыянт знайшлі ў Отвацку, куды пазней і пераехалі з Варшавы.

На той момант мы ўжо паўтара года былі ў Польшчы. Я без справы не сядзеў, увесь час працаваў. Нейкія грошыкі сабралі — гэта і быў наш пачатковы капітал. Плюс нечым дапамаглі родныя. А яшчэ з падказкі аднаго з кліентаў-палякаў звярнуліся па дапамогу да ўрада Польшчы: падалі заяўку ва ўжонд (мясцовы выканкам. — Заўв. рэд.) і папрасілі датацыю — суму, якой нам па бізнес-плане не хапала. Заяўку ўхвалілі і вылучылі 10 тысяч злотых (7700 рублёў. — Заўв. рэд.). Сабраных грошай хапіла, каб арандаваць памяшканне, паставіць пад’ёмнік і купіць базавы інструмент. А з часам пайшло-паехала.

— Ужо ёсць прыбытак?

— Пра гэта казаць пакуль рана, бо 90 працэнтаў заробленага ідзе на закупку новага абсталявання і інструменту. Даводзіцца расці. Цяпер выходзім на акупальнасць, то-бок зарабляем дастаткова, каб арандаваць памяшканне, плаціць падаткі і сабе заробкі. А зарплаты нам хапае на жыллё, ежу і хлеб з маслам. Увогуле, я задаволены. І не толькі з пункту гледжання нейкай рамантыкі, што хобі ператварылася ў працу, а нават і асабліва з меркантыльнага інтарэсу, скажам так. Тут, у Польшчы, нашмат больш магчымасцяў адкрыць, развіваць нешта сваё і не залежаць ад дзяржавы цалкам. 15 гадоў у Беларусі я спрабаваў займацца машынамі — рамантаваў іх, спрабаваў паставіць гэта на паток. Цяпер жартую, што за паўтара года ў Польшчы дабіўся большага, чым за ўвесь час у нас.

— Хто вашыя кліенты?

— У большасці палякі, і дзякуй ім велізарны, бо толькі дзякуючы гэтаму я нармальна пачаў размаўляць па-польску (смяецца). Наогул, спачатку быў страх, што людзі не прыйдуць, але рэклама — рухавік прагрэсу. Пачалі займацца таргетаваннем у Facebook — гэта папулярная ў палякаў сацыяльная сетка. Не пашкадавалі грошай і павесілі некалькі шыльдаў у Отвацку. А яшчэ да таго як мы арганізавалі СТА, у гэтым памяшканні была аўтамыйка. Палякі па старой памяці заязджалі «на памыцца», расчароўваліся, што мыйкі больш няма, а мы ім казалі: «Не хвалюйцеся, будзем вам тэхнічнае абслугоўванне рабіць». І дзесьці візітовачку, дзесьці флаер давалі. Так, па вялікім рахунку, і абраслі менавіта польскімі кліентамі.

А потым, калі людзі пабачылі, што мы якасна працуем, пачалі самі прыходзіць. Хоць, зразумела, спярша і цану рабілі ніжэйшую, і зніжкі нейкія, і акцыі прыдумлялі. Беларусы ў нас таксама бываюць, з Варшавы прыязджаюць. Украінцаў апошнім часам вельмі шмат.

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Дылеўскі ў сваёй майстэрні ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Ці здаралася, што беларусы прыязджалі да вас на рамонт, бо вы Сяргей Дылеўскі? Скажам так, на знак салідарнасці.

— Калі рэкламу пачалі даваць, бывала, тэлефануе чалавек: «А гэта праўда вы?» Адказваю: «Я». Ён: «Можна пад’еду?» Прыязджае, відаць, з машынай усё ў парадку, проста на дыягностыку або лямпачку памяняць і кавы папіць, даведацца, як усё ідзе.

— Быў момант, калі рукі апускаліся і здавалася, што нічога не атрымаецца?

— Напэўна, у студзені. Тады я і даведаўся, што для любога бізнесу гэта мёртвы сезон. Калі стартавалі, не мелі аварыйнага капіталу. Першы час працавалі так: на пачатак месяца на нашым рахунку быў круглы нуль. Да канца трэба было зарабіць, каб выжыць. У студзені пасля святаў першыя тыдні два кліентаў звярталася вельмі мала. Пры гэтым я разумеў: у канцы кожнага тыдня неабходна, дапусцім, заплаціць за арэнду гаража чатыры тысячы злотых, а ў мяне толькі тры. За сем дзён даводзілася гэтае пытанне неяк вырашаць. Як? Браў машыну, рэгістраваўся на Bolt-дастаўцы і развозіў заказы. Удзень працаваў у гаражы, а ўвечары, каб утварылася хоць нейкая фінансавая падушка, — у дастаўцы. Так і спраўляліся.

— У той перыяд вы, напэўна, амаль не спалі.

— Скажам, спаў (смяецца). Стамляўся так, што сіл не было думаць, як усё кепска.

«Не было на месцы чалавека, які б кінуў каску аб зямлю і сказаў: „Хопіць з мяне“»

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Дылеўскі ў сваёй майстэрні ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Ці падтрымліваеце вы цяпер сувязь з рабочымі ў Беларусі? Якія там настроі?

— Так, з хлопцамі і дзяўчатамі, якія былі актыўнымі ў 2020-м, 2021-м, 2022 годзе. Іх настрой, калі шчыра, нават не ведаю, як апісаць… Настрой на прадпрыемствах упадніцкі. Калі ў 2020-м разумелі: на заводах усё вельмі кепска, але спрабавалі з гэтым неяк змагацца і верылі, што сітуацыя выправіцца, то цяпер усё стала яшчэ горш, і змагацца з гэтым ужо няма каму.

— Здаецца, вы нагнятаеце: заводы ж працуюць, людзі заробак атрымліваюць.

— Возьмем для прыкладу той жа МАЗ. На карцінцы ўсё добра, яны працуюць — класна. Прадукцыю нейкую выпускаюць, прадаюць у Расію. Але цяпер той жа Санкт-Пецярбург адмаўляецца ад беларускіх МАЗаў (праз непаладкі, якія могуць прывесці да ўзгарання, у Санкт-Пецярбургу прыпынілі эксплуатацыю 137 аўтобусаў маркі МАЗ. — Заўв. рэд.). Чаму гэта адбываецца? Няма нармальных камплектавальнікаў. Здавалася б, працу нейкую робяць, але гэта дзеянне дзеля дзеяння, а якасць прадукцыі ну проста ніякая. Якасць г***но, таму няма заказаў. Няма заказаў — няма прыбытку. Няма прыбытку — няма заробкаў.

— З кімсьці, хто працуе на МТЗ, яшчэ кантактуеце?

— Будзем шчырыя, у нас там практычна нікога не засталося. Усіх, хто хоць неяк выказваў сваю пазіцыю, з прадпрыемства звольнілі. На гэты момант, па-мойму, калі браць самыя грубыя падлікі, гэтая лічба ў раёне шасці тысяч чалавек.

Інфармацыя, якая нам паступае з Трактарнага, павярхоўная. І цяпер такая сітуацыя прыкладна ўсюды: людзі баяцца гаварыць.

— З 2020-га ў Беларусі было тры спробы страйкаваць. У жніўні і кастрычніку 2020-га і ў лістападзе 2021-га. Як думаеце, чаму з гэтага нічога не выйшла?

— Адзіны страйк, які больш-менш атрымаўся, быў у жніўні 2020-га. Тады сапраўды, хоць на дзень-два, але заводы спыняліся. Чаму? Таму што былі людзі, за кім ісці. Былі лідары на месцы. А другая, трэцяя хваля — я цяпер ужо выдатна разумею — гэта проста заклік дзеля закліку насамрэч. З той простай прычыны, што не было на месцы чалавека, які б кінуў каску аб зямлю і сказаў: «Хопіць з мяне».

— На вашую думку, чаму ў жніўні 2020-га недаціснулі?

— Па вялікім рахунку, людзі не верылі, што сілавыя структуры настолькі пачнуць нас знішчаць, і не былі гатовыя аддаць жыццё за, скажам так, слушную справу рэвалюцыі. Праз пасадкі, жорсткія затрыманні, забойствы ўлада ў моманце змагла запалохаць беларусаў. Праз тыдзень пасля пачатку пратэстаў людзі пачалі ўсведамляць, што самі фізічна могуць знікнуць з твару зямлі. Кожны пачаў за сябе баяцца. Гэта было самае страшнае.

— Пасля двух няўдалых страйкаў вы абвясцілі трэці. Навошта?

— Мы яго абвяшчалі больш з эпідэміялагічных меркаванняў: людзі паміралі ад кавіду. На момант, калі я сышоў з завода, у маёй брыгадзе засталося дзесяць чалавек, да якіх потым яшчэ аднаго ўзялі. З іх чацвёра памерлі ад COVID-19. Гэта сапраўды страшна. Мы спрабавалі неяк на гэтым (гаворка пра пандэмію. — Заўв. рэд.) людзей падняць: «Якога х**на? Што адбываецца?» Вірус нікуды не знікне, чаму тады не абвясціць каранцін, каб перачакаць інкубацыйны перыяд? Ідэя страйку была ў тым, каб ізалявацца. Спыніць працу, каб выратаваць людзей, а не дзеля прыпынення вытворчасці. Мы заклікалі заставацца дома любымі даступнымі спосабамі: узяць бальнічны, адпачынак, а не ісці маршам на вуліцу.

У Беларусі, напэўна, не засталося ніводнай сям'і, якую каранавірус абышоў бы бокам. Я шчыра спадзяваўся, што гэта хоць неяк разварушыць людзей, бо асабіста датычыць кожнага, але, на жаль, не атрымалася. Калі меркаваць з фідбэку, за 21 дзень страйку ў ім агулам паўдзельнічала тысяч шэсць чалавек.

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Аўтамайстэрня Сяргея Дылеўскага ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Былі праз гэта нейкія арышты?

— На шчасце, не, але былі звальненні. Па вялікім рахунку за прагулы.

— На другі дзень страйку ў эфіры «Настоящего времени» вы казалі, што ў ім удзельнічае 10−30 працэнтаў усіх рабочых краіны. Адкуль у вас былі такія лічбы?

— Мы тады збіралі прыкладную статыстыку па актывах. Слалі запыты на стачкамы прадпрыемстваў, атрымлівалі ад іх інфармацыю, усё гэта складалі — і выходзіла сапраўды вялікая колькасць людзей. Потым, калі пачалі гэтыя лічбы аналізаваць, атрымалася, што яны моцна завышаныя.

— Навошта актывісты вам іх завышалі?

— Напэўна, таму, што людзям хацелася так бачыць. У нас, напрыклад, былі паведамленні: «На такім і такім прадпрыемстве цэх зборкі стаіць». Пачынаем правяраць. Аказваецца, проста адна брыгада, шэсць чалавек, прыняла рашэнне не выходзіць. Інфармацыю якраз даслаў супрацоўнік гэтай брыгады. У яго вачах усе ў цэху тады так зрабілі.

— Вам потым ад паплечнікаў і рабочых прылятала за тое, што нічога не атрымалася?

— Прылятаць прылятала. З аднаго боку, праз гэта, не спрачаюся, было крыўдна, з іншага — мы хаця б спрабавалі нешта рабіць, спрабавалі неяк разварушыць людзей. Ці сорамна мне за гэта? Шчыра, не. Я проста браў і рабіў. Я не палітолаг, не эканаміст, я не заканчваў інстытут якой-небудзь рэвалюцыі ці вайны. Мы дзейнічалі па натхненні. Дакладна так, як мы гэта бачылі і адчувалі, таму канкрэтна ў той сітуацыі я не лічу, што не меў рацыі.

— Калі разумееш, што ўсё скончылася няўдачай, як з гэтым жыць?

— Жывём і проста жывём. Ведаеце, з таго часу як мы з жонкай адкрылі гараж, пачалі развівацца, пастаянна сутыкаюся з пытаннем: «А ці хачу я дадому ў Беларусь?» Ужо, здаецца, тут нейкую справу пачаў, можна і асесці. Але супакойваю сябе тым, што мне нішто не перашкодзіць рэлакаваць гэты бізнес у Беларусь. Жыву з пачуццём, што я ўсё рабіў і раблю на будучыню. Да сітуацыі са страйкам стаўлюся гэтаксама.

— Думаеце, вернецеся?

— Я ў гэтым упэўнены. Вялікае пытанне толькі ў тым, калі гэта адбудзецца. Калі я буду ў росквіце сіл, як сёння, або глыбокім старым.

У нас ёсць кампанія актыўных хлопцаў, з якімі мы, як бы правільна выказацца, фізічна, маральна і эмацыйна рыхтуемся, што надыдзе гадзіна ікс і трэба будзе вярнуцца ў Беларусь. Што за гадзіна ікс? Не ведаю. Ёю можа стаць любы важны трыгер. І калі здарыцца так, што мне са шчытом і мячом спатрэбіцца абараняць сваю краіну, я мушу быць да гэтага гатовы.

— У Польшчы вы сустракаліся з Лехам Валэнсам, і ён вам сказаў: «Вы не зможаце патрабаваць сыходу Лукашэнкі нават шляхам страйкаў. Патрабуйце перамоваў». Як думаеце, ці актуальная яшчэ гэтая парада? Што, на вашую думку, трэба патрабаваць ад Лукашэнкі і што вы маглі б прапанаваць яму ўзамен?

— Парада рабочая. Я ўпэўнены, што рэвалюцыя ў Беларусі скончыцца сталом перамоваў. Але дамаўляцца трэба не з Лукашэнкам (ён ужо збіты лётчык, яму страчваць няма чаго, і на кампрамісы ён не пойдзе), а з яго атачэннем. Сярод іх ёсць высокапастаўленыя людзі, у якіх яшчэ існуе месца для манеўру. З імі і давядзецца вырашаць, на якіх умовах яны будуць гатовыя Лукашэнку пасадзіць.

«Паставіў сабе планку не сцаць, не баяцца»

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Дылеўскі ў сваёй майстэрні ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Вы цяпер удзельнічаеце ў нейкіх арганізацыях?

— Вырашыў, што арганізацыі, фонды і іншае — гэта ўсё ж не для мяне. Калі хачу дапамагаць, я падтрымліваю чалавека. Трэба разумець, што куча людзей працягвае выязджаць з Беларусі гэтак жа, як мы калісьці, проста ў пустату. Стараемся ім дапамагаць жыллё знаходзіць, працу. Ну і Украіна, зноў жа, першарадная задача. Шчыра веру, калі яна пераможа, што не будзе ні Пуціна, ні Лукашэнкі. У нас ёсць група хлопцаў — у кагосьці кавярня, у кагосьці бар, у кагосьці СТА. Кожны месяц адкладаем частку заробленых грошай, а потым купляем на іх нешта для добраахвотнікаў, бальніц, хоспісаў. У мінулым месяцы закрылі тры дроны для палка Каліноўскага.

— Успомніце які-небудзь кранальны выпадак, калі камусьці з беларусаў дапамаглі.

— Самае кранальнае — калі ў чалавека ўсё атрымліваецца. Неяк, калі жонка валанцёрыла на гуманітарным складзе ў Варшаве, туды прыйшоў хлопец — Уладзімір. Ён жыў у лагеры для ўцекачоў і пакуль чакаў рашэння ўрада Польшчы наконт свайго лёсу, прыязджаў на склад дапамагаць: скрынкі панасіць, нешта разгрузіць, увогуле, усім чым мог. Там мы з ім пазнаёміліся. Кажа: «Не магу без справы, хоць чымсьці трэба займацца». А ў Беларусі ён электрыкам працаваў. Пачулі, зразумелі, прынялі. Пагутарыў з адным палякам. Пакуль дакументы Уладзіміра рыхтаваліся, ён пагадзіўся ўзяць беларуса на падпрацоўку. Мы іх звялі, і чалавек месяцы на тры знік, а потым прыязджае на склад ужо на сваёй машыне з велізарным тортам, кавай, гарбатай — частаваць дзяўчат і дзякаваць. З палякам яны спрацаваліся, пачалі супрацоўнічаць. Цяпер Уладзімір кіруе брыгадай электрыкаў, пастаянна прыязджае да мяне машыну абслугоўваць. У чалавека ўсё добра.

Машины, которые Сергей Дылевский и другие неравнодушные люди передали в Украину. Снимок висит в мастерской Сергея Дылевского, 16 августа 2023 года Отвоцк. Фото "Зеркало"
Аўтамабілі, якія Сяргей Дылеўскі і іншыя неабыякавыя людзі перадалі ва Украіну. Здымак вісіць у майстэрні Сяргея Дылеўскага, 16 жніўня 2023 года, Отвацк. Фота: «Люстэрка»

-Вы сказалі, што кожны месяц аддаяце нейкую суму (я так разумею, немаленькую) на дапамогу Украіне. Задам бестактоўнае пытанне, але, мне здаецца, гэта важна абмеркаваць. Ваш бізнес толькі развіваецца, і ўсё яшчэ не шык-бляск, не шкада данаціць частку зарплаты?

— У першыя месяцы вайны, калі ва Украіне была патрэба ў кіроўцах хуткай, я з кіраўніком аднаго польскага фонду і іншымі добраахвотнікамі пачаў ездзіць на эвакуацыю параненых. Забіралі, везлі ў шпіталі, вывозілі ў Польшчу, перасаджвалі на самалёты да Нарвегіі. Цяпер, калі сяджу ўвечары дома або кладуся пад цёплую коўдру, разумею, у гэты момант дзесьці ва ўкраінскім падвалі хтосьці сядзіць у голадзе і холадзе. І чаго можна шкадаваць?

— Цяпер таксама ездзіце вывозіць параненых?

— Не, я ездзіў з красавіка да снежня 2022-га. Цяпер, на жаль, у мяне няма такой опцыі. У мяне статус бежанца і жэнеўскі пашпарт. Каб трапіць ва Украіну, мне патрэбная віза. Калі тая, што была, скончылася, СБУ не дазволіла паставіць новую.

— На якіх напрамках працавалі?

— На Харкаўскім, Чарнігаўскім, а яшчэ Адэса, Сумы — у прынцыпе, па ўсёй Украіне. З Польшчы выязджаў у панядзелак і ў пятніцу вяртаўся. Бавіў выходныя з сям’ёй і зноў туды. Хлопцы ад фонду дагэтуль так ездзяць.

— Было страшна?

— Было. Хлопцам «на перадку» (на перадавой. — Заўв. рэд.) страшней. Але паставіў сабе планку не сцаць, не баяцца.

— Здаралася, што не паспявалі чалавека давезці?

— Адзін раз. Ва ўзросце жанчына, цывільная. Ёй адарвала нагу, яе нібыта стабілізавалі. Мы выехалі з львоўскай бальніцы і везлі яе ў Польшчу на самалёт. Да самалёта не даехалі кіламетраў дзесяць. У яе спынілася сэрца.

— Што было на душы ў той момант?

— Гэта словамі не апісаць. Балюча, цяжка, крыўдна. Прыязджаеш дадому, ні гаварыць не хочацца, ні есці, ні піць. Дакладней, не есці. Вельмі хочацца піць. Прычым піць вельмі моцны алкаголь.

«Заходзіць начальнік варты, кажа: „Патэлефанавалі, сказалі выкінуць цябе з краіны“»

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Дылеўскі ў сваёй майстэрні ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Вярну вас з Украіны ў Беларусь. Як вы зацікавіліся палітыкай? Вы працавалі на МТЗ, вечарамі маглі гадзінамі рамантаваць машыны ў гаражы…

— Я не заўсёды цікавіўся палітыкай, але гэты рэжым заўсёды мяне не задавальняў. У «Плошчы-2010» я таксама ўдзельнічаў. Добра заўважана, што ў мяне былі гараж і праца. Дарэчы, гараж для мяне таксама быў сродкам да існавання. У чорную, але я там таксама зарабляў. Праз гэтага заўсёды задаваўся пытаннем: «Чаму я мушу і на заводзе працаваць, і ў гаражы? Няўжо нельга зрабіць так, каб чалавек займаўся сваёй прафесіяй, а не шукаў пастаянна магчымасці зарабіць?» Мяне гэта заўсёды трыгерыла.

— У 2020-м вы сталі тварам рабочага руху ў Беларусі. Вядомасць неяк змяніла вашае жыццё?

— Толькі ў тым, што людзі на вуліцах пачалі мяне пазнаваць, падыходзілі руку паціснуць. Часам з жонкай ішлі прагуляцца, а ўслед: «Сяргей, Сяргей, а можна сфоткацца?» Жонка, як маленькая такая язвачка, жартавала: «Фатаграфія з малпачкай каштуе рубель».

— Як вы выязджалі з Беларусі? Вы расказвалі, што на вас у нейкі момант было тры «крыміналкі».

— Па-мойму, было 18 кастрычніка. У Заслаўі, дзе я ў 2020-м жыў, мы арганізавалі акцыю пратэсту. Калі пайшоў на яе, пакінуў тэлефон дома. Вяртаюся, а ў мяне пад пяцьдзясят прапушчаных ад розных людзей. І больш за ўсё — ад Пал Палыча [Латушкі]. Я яму ператэлефанаваў, і ён мне: «Сяргей, з вартых даверу крыніц: вас пасля паўночы абвяшчаюць у вышук». Знаёмыя закінулі мяне ў машыну, давезлі да Брэста. Наўгад узяў білет да Варшавы. На мяжы мяне з аўтобуса знялі і гадзіны на дзве-тры замкнулі ў кабінеце. Спытаў: «У якім я статусе?» Адказалі: «Затрыманы, па вас з Мінска едуць». Разумею: усё, нікуды я не выеду. Прайшоў яшчэ нейкі час, заходзіць начальнік варты, кажа: «Патэлефанавалі, сказалі выкінуць цябе з краіны». І мяне проста пасадзілі на наступны аўтобус.

— А што было з сям’ёй?

— Ірына з сынам з’ехалі раней. Пакуль сядзеў у ізалятары, КДБ прыходзіў да жонкі. Былі непрыемныя размовы, аж да таго, што «вось ён сядзіць, а з табой можа нешта здарыцца». Калі вызваліўся і яна мне пра гэта расказала, адправіў яе з краіны, бо разумеў: сям’я — рычаг ціску.

— Калі пераехалі ў Польшчу, спецслужбы за вамі сачылі?

— Першыя месяцы тры-чатыры падкоркай адчуваў за сабой сачэнне і бачыў пару чалавек, якія хвосцікам за мной хадзілі. Потым альбо яны зніклі, альбо я перастаў звяртаць на іх увагу. А яшчэ было, што ў тэлеграме мне пісалі нібыта ад асобы буйнога бізнесоўца беларускага, якому гэта відавочна было нявыгадна, і прапаноўвалі мільён даляраў. Я з гэтага пасмяяўся. З разраду, што гэта інфацыгане.

— А што прасілі ўзамен?

— Паведамленні пачалі прыходзіць, калі ў 2021-м мы загаварылі пра страйк. Мяне прасілі ад яго адмовіцца і ўсё замяць.

— Не шкадуеце, што цяпер без мільёна?

— Не. Насамрэч на той момант гэта надало нашым дзеянням яшчэ больш рашучасці. Гэта быў выразны сігнал, што яны (улада. — Заўв. рэд.) вельмі баяцца страйку. На першае паведамленне я адказаў: «Не». А яны яшчэ тры дні мне пісалі, угаворвалі.

— Вымушаная эміграцыя і жыццё ў іншай краіне спачатку неяк паўплывалі на вашыя адносіны з жонкай? Як паказвае практыка, не ўсе сем'і вытрымліваюць такое выпрабаванне.

— Так, і вельмі моцна, але ў той бок, што мы сталі больш згуртаванымі. Да 2020 года мы проста жылі сабе спакойна, як сярэднестатыстычныя беларусы, то-бок спрабавалі выжыць. А потым здарылася тое, што здарылася: выбары, ізалятар, вымушаная рэлакацыя. І тут, у Польшчы, да нас прыйшло ўсведамленне, што акрамя нас саміх у нас тут нікога няма. Так, ёсць сваякі, бацькі, але ўсе яны ў Беларусі і недасягальныя. Толькі стэлефанавацца, пагаварыць. Зноў жа, бацькі ва ўзросце, каб яны лішні раз не перажывалі, ты ім не будзеш расказваць, што ў першыя месяцы пасля пераезду сітуацыя ў нас была з разраду «ўвечары есці дома няма чаго». Наадварот, супакойваеш: «Усё добра». У выніку ўсе праблемы зваліліся на нашыя плечы, і гэта нас згуртавала. Як сям’я мы сталі дружнейшыя і мацнейшыя.

І зноў жа, пасля таго як мы перажылі выхад з зоны камфорту, нам стала прасцей увязвацца ў нейкія, груба кажучы, авантуры. У сітуацыі з той жа СТА любы кваліфікаваны эканаміст сказаў бы: «Вы вар’яты». Бо без фінансавай падушкі і асаблівага капіталу мы проста з галавой занурыліся ў справу і пачалі неяк развівацца. Цяпер разумеем: мы адно ў аднаго ёсць, у нас сынок расце (Данілу шэсць гадоў. — Заўв. рэд.) — значыць, усяму дамо рады.

Ведаеце, яшчэ ў Беларусі ў мяне была мара пра свой дамок на колах. Тут я яе ўвасобіў. Купіў самы забіты прычэп, за год яго аднавіў, і цяпер кожныя выходныя мы разам ездзім па Польшчы. Гэта для мяне святы час.

Сергей Дылевский в своей мастерской в городе Отвоцк, 16 августа 2023 года. Фото: "Зеркало"
Сяргей Дылеўскі ў сваёй майстэрні ў горадзе Отвацк, 16 жніўня 2023 года. Фота: «Люстэрка»

— Якім быў самы цяжкі момант, калі жонка вас падтрымала?

— Калі сядзеў у ізалятары, ужо быў перыяд, што актыўна пачалі ўсіх шчаміць. Калі чалавека пасадзілі, то маглі і жонку загрэбці, і дзіця ледзь не ў дзіцячы дом аддаць. Тады цешча мімаходзь жонцы прапанавала: «Можа, давай падамо заяву на развод, каб „дэ-юрэ“ вы нікім адно аднаму не даводзіліся». У адказ Іра ўчыніла скандал: «Як так можна?! Ён мой муж. Я з ім, я за ім».

— Як вы пра гэтую сітуацыю даведаліся?

— Дзесьці праз паўгода жонка расказала.

— Што вы ёй на гэта сказалі?

— Не памятаю, што я ёй тады казаў (смяецца). Па-мойму, вельмі шмат добрага.

— Вы сказалі, што першыя месяцы пасля пераезду сітуацыя была такая, што, лічы, не было чаго есці. Раскажыце пра гэты перыяд.

— Усіх грошай, з якімі я з’ехаў у Варшаву, хапіла на два месяцы арэнды жылля, і заставалася, можа, сто даляраў. Пакуль не знайшоў працу, ездзіў на ровары, дастаўляў ежу. Мовы не ведаеш. Разумееш: не дай бог заблукаеш — дык няма магчымасці нават нешта спытаць. Горада баішся. Банальна не разумееш, дзе тых жа прадуктаў купіць танней.

Потым знаёмы параіў месца ў друкарні. Яны займаліся рэкламай. Абклейваў аўтамабілі. Пасля мяне перакваліфікавалі ў кіроўцы. Калі пачалася вайна, адразу валанцёрыў кіроўцам у адным з польскіх фондаў. Каб атрымаць допуск на спецсігналы і вазіць людзей на хуткай, трэба было прайсці курс фельчара-кіроўцы. Засвоіў яго, і мяне ўзялі ў гэты фонд на пастаянную працу. І пакуль віза была, вазіў параненых з Украіны.

— Не так даўно вас завочна асудзілі на 12 гадоў. Як адрэагавалі на прысуд?

— Больш з усмешкай.

— Як вас змяніла ўсё тое, што перажылі з 2020-га?

— Што нас не забівае, робіць мацнейшымі. Напэўна, стаў мацнейшым. Калі бачыш увесь маштаб таго, што адбылося ў Беларусі і са мной, таго, што адбываецца цяпер ва Украіне, пачынаеш ставіцца да нейкіх бытавых праблем як да неістотнай дробязі. Хоць раней перажываў бы, таму пачаў, скажам так, больш цвяроза глядзець на свет.

Чытайце таксама