Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  2. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  3. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  8. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  13. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  14. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  15. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  16. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
Читать по-русски


У ток-шоу ў эфіры СТБ прагучала нечаканая прапанова: адмяніць выходны на 3 ліпеня, таму што большасць беларусаў усё адно бавіць яго за горадам і «асабліва пра Дзень незалежнасці не думае». Але госці праграмы запярэчылі, што выходны ў гэты дзень неабходны — бо «ідэалагічны складнік» і «традыцыі выпівання».

Святкаванне Дня незалежнасці ў Камянецкім раёне 3 ліпеня 2023 года. Фота: t.me/navinykam

Вядоўца ток-шоу «По существу» Алёна Сырава задалася пытаннем, ці не варта адмяніць выходны на Дзень незалежнасці, які адзначаецца ў Беларусі 3 ліпеня. На яе думку, гэтае дзяржаўнае свята «дзесьці замыльваецца з Днём Перамогі», да таго ж адзначаць яго на вуліцы выходзіць «не так шмат людзей».

— Дзень у нас выходны: субота, нядзеля, панядзелак. Дзе большая частка? За горадам адпачываюць і, ужо прабачце за шчырасць, асабліва пра Дзень незалежнасці не думаюць, — панаракала вядоўца.

— Можа быць, з пункту гледжання эканомікі зноў жа, 3 ліпеня не рабіць выходным днём, а рабіць рабочым, а ўвечары ўсім разам адпачываць? — прапанавала яна. Але натыкнулася на пратэсты іншых удзельнікаў перадачы.

Спявачка Вікторыя Алешка, якая 3 ліпеня выступала ў Лагойску, прызнала, што ў той дзень на канцэрце «не было мора людзей, вядома ж». Аднак нават нешматлікія госці свята «з задавальненнем атрымлівалі асалоду, нягледзячы на пякучае сонца».

— Таму я не ўяўляю, калі б гэта быў бы працоўны дзень. Увогуле, не, — сказала яна.

Іншы вядоўца СТБ, Кірыл Казакоў, патлумачыў выходны 3 ліпеня «асаблівым сэнсам» і «нейкай сакральнасцю». На яго думку, заключаюцца яны ў тым, каб у гэты дзень «прыйсці дадому, накрыць стол, сесці з сям’ёй, выпіць».

А старшыня Беларускай асацыяцыі дактароў Дзмітрый Шаўцоў лічыць, што ў Дні незалежнасці ёсць «ідэалагічны складнік», да таго ж гэта «месца сустрэчы, законная камунікацыя, выпіванне з нагоды свята».

— Я без сарказму кажу, гэта насамрэч традыцыя, выхаваная гадамі, дзесяцігоддзямі, — заявіў ён.

Дзень незалежнасці адзначаецца 3 ліпеня, у гадавіну вызвалення Мінска ад нацысцкай акупацыі ў 1944 годзе. Гэтую дату сваім дэкрэтам у 1996-м прызначыў Аляксандр Лукашэнка — спачатку Дзень незалежнасці адзначалі 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.