Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  4. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  5. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  6. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  7. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  8. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  11. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  12. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  13. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  14. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  15. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  16. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски


Польскія дальнабойгчыкі 9 траўня пачалі блакаваць рух грузавікоў на памежным пераходзе «Карошчын — Казловічы». Гэта адзіны мытны тэрмінал, праз які цяпер могуць праязджаць фуры. У сацсетках ужо з’явіліся фота і відэа акцыі пратэсту, піша партал Reform.by.

Польские дальнобойщики проводят акцию протеста на границе с Беларусью, чтобы ограничить движение белорусских и российских фур, 9 мая 2023 года. Фото: @MaksUkasiuk, twitter.com
Польскія дальнабойшчыкі праводзяць акцыю пратэсту на мяжы з Беларуссю, каб абмежаваць рух беларускіх і расійскіх фур, 9 траўня 2023 года. Фота: @MaksUkasiuk, twitter.com

У аўторак у сярэдзіне дня польскія перавозчыкі пачалі акцыю пратэсту. На відэа з месца відаць, што грузавікі стаяць каля вёскі Добрынь Дужы, дзе знаходзіцца паркоўка для буйнагабарытных аўто. Яны закрылі праезд для тэхнікі, якая ўязджае ў краіну.

Яны таксама працягваюць пратэставаць ля пропуску «Дарахуск» на мяжы з Украінай. Раней паведамлялася, што там фуры блакуюць рух дальнабойшчыкаў, якія ўязджаюць, і прапускаюць па адным на гадзіну. Праз гэта расце чарга. Як перадае Telegraph, тое самае яны збіраюцца рабіць на мяжы з Беларуссю.

Арганізатары акцыі расказалі, што блакадай памежнага пераходу яны спрабуюць процідзейнічаць «нядобрасумленнай канкурэнцыі транспартных кампаній з расійскім і беларускім капіталам». Паводле звестак польскіх перавозчыкаў, у краіне летась зарэгістравалі больш за дзве тысячы такіх кампаній. Праз гэта, на іх думку, упалі тарыфы і з’явілася нядобрасумленная канкурэнцыя. Таксама яны ўпэўненыя, што беларусы і расіяне такім чынам абыходзяць санкцыі.

Нагадаем, польскія транспартнікі не згодныя з «захопам рынку аўтамабільных грузаперавозак на ўсход беларускімі і расійскімі кампаніямі». Яны патрабуюць забараніць уезд у Польшчу паўпрычэпам з беларускай і расійскай рэгістрацыяй, прыпыніць дзейнасць беларускіх і расійскіх кампаній, якія былі заснаваныя ў краіне, а таксама абмежаваць ільготы для перавозчыкаў з Украіны.

Арганізатарам дазволілі праводзіць акцыі да 9 чэрвеня.