Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  2. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  15. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Снег, моцны вецер і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі з 31 сакавіка па 5 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Фото: TUT.BY
Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Гэты сакавік запомніцца нам няўстойлівым і кантрасным надвор’ем. Вясновае сонца часам бывае зманлівым, а цёплыя дні змяняюцца снежным і марозным надвор’ем. Менавіта так і адбылося ў Беларусі ў пачатку гэтага тыдня. Франтальныя раздзелы ад паўднёвага цыклону, якому нямецкія навукоўцы далі назву Khusru, што перакладаецца з персідскай як „годны кіраўнік“, вярнулі беларусам снег і зімовыя пейзажы за акном. Пад уплывам актыўных франтальных раздзелаў у краіне прайшлі ападкі рознай інтэнсіўнасці ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У большасці раёнаў былі моцныя ападкі, узмацненне ветру да моцнага парывістага, месцамі кружыла мяцеліца, адзначалася наліпанне мокрага снегу. І калі яшчэ ўчора франтальныя раздзелы захоўвалі свой уплыў пераважна па ўсходняй палове краіны, то сёння грэбень высокага ціску пацясніў іх за межы Беларусі. Неба ачысцілася ад аблокаў, і вызірнула сонца», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Аднак ужо заўтра, паводле інфармацыі сіноптыкаў, чарговая сістэма франтальных раздзелаў з Заходняй Еўропы прынясе ў Беларусь новыя порцыі ападкаў, а тэмпература паветра вернецца ў рамкі клімату.

У пятніцу, 31 сакавіка, ноччу па заходняй палове краіны, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па поўначы — з мокрым снегам. У асобных раёнах слабы галалёд, месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 6 градусаў на ўсходзе да плюс 6 градусаў на захадзе. Днём паветра прагрэецца да 3−9 градусаў, а на захадзе — да плюс 10−14 градусаў.

У суботу, 1 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, ноччу на паўночным усходзе — з мокрым снегам. Месцамі туман, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 — плюс 7 градусаў, а ўдзень — 7−13 градусаў цяпла. У паўднёвых і заходніх раёнах прагназуецца плюс 14−15 градусаў.

У нядзелю, 2 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі выпадуць ападкі (дождж, мокры снег). У асобных раёнах слабы галалёд і туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад нуля да 7 градусаў цяпла, а днём — ад плюс 2 градусаў на поўначы да плюс 11 градусаў на поўдні і паўднёвым усходзе.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, у пачатку новага працоўнага тыдня паветраныя патокі памяняюць свой кірунак, і ў Беларусь пачнуць паступаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы паўночных шырот.

У панядзелак, 3 красавіка, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15−18 м/с. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 6 градусаў на паўночным захадзе да плюс 4 градусаў на паўднёвым усходзе краіны. Удзень чакаецца 1−7 градусаў вышэй за нуль.

У аўторак і сераду, 4−5 красавіка, месцамі па краіне будуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным снег, мокры снег), слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад мінус 6 да плюс 1 градуса, а падчас праясненняў — да 8 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.