Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Вярхоўны суд апублікаваў статыстыку пра разгляд крымінальных, адміністрацыйных, грамадзянскіх і эканамічных справаў судамі агульнай юрысдыкцыі за 2022 год. «Люстэрка» вывучыла, колькі чалавек асудзілі і апраўдалі, як і за што каралі, а таксама параўнала дадзеныя з лічбамі 2021 года. Калі каротка — судзіць і саджаць сталі больш.

Фота: TUT.BY

Колькі і як пакаралі

За год суды разгледзелі 34 864 крымінальныя справы, па якіх вынеслі прысуды і асудзілі 38 206 чалавек, гэта больш, чым летась. Апраўдалі ўсяго 33 чалавекі — гэта ўсяго 0,09% ад агульнай колькасці прысудаў.

Разгляд крымінальных справаў

  2021 год 2022 год
Колькі справаў было разгледжана судамі з вынясеннем прысуду 33 214

34 864

Колькі чалавек асудзілі 36 356

38 206

Колькі чалавек апраўдалі 51 33
Колькасць асуджаных па тыпах пакарання
грамадскія работы 4 251 4 693
штраф 4 402 4 756
пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю 269 287
папраўчыя работы 1 263 287
абмежаванне па вайсковай службе 4 4
арышт 6 663 6 288
абмежаванне волі ў выглядзе «хатняй хіміі» 2 006 2 018
абмежаванне волі ў выглядзе «хіміі» 6 667 7 871
пазбаўленне волі (калонія/турма) 8 065 8 062
пажыццёвае пазбаўленне волі 6 2
смяротнае пакаранне 1 0

За што саджалі: у лідарах — крадзяжы, у прысудах — смяротнае пакаранне і пажыццёвае.

У статыстыцы па «крыміналцы» дамінуюць справы па крадзяжах — 10 328. На другім месцы — матэрыялы ў дачыненні да бацькоў, якія ўхіляюцца ад утрымання дзяцей, — 5660, трэцяе месца — у хуліганаў: 2309. Прысудаў па ўсіх трох катэгорыях выносілася больш, чым летась.

Вырасла колькасць прысудаў па злачынствах, звязаных з наркотыкамі (2467 супраць 2050 у 2021 годзе), і карупцыйных злачынствах (928 у 2022 годзе, 640 — у 2021 годзе).

Адзначым, што ў статыстыцы Вярхоўнага суда няма інфармацыі па артыкуле 293 КК Беларусі «Масавыя беспарадкі» або іншых «пратэсных» артыкулах, па якіх пачалі заводзіць крымінальныя справы пасля выбараў.

Тып злачынства Колькасць асуджаных, 2021 год Колькасць асуджаных, 2022 год

Злачынствы супраць жыцця і здароўя

2 710

2 620

з іх:

 

 

за забойства (арт. 139 КК)

313

227

за наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 147 КК)

689

690

за наўмыснае нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (арт. 149 КК)

369

365

за наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання (арт. 153 КК)

516

453

за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды 373

498

з іх:

 

 

за згвалтаванне (арт. 166 КК)

33

62

за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару (арт. 167 КК)

91

131

за злачынствы супраць укладу сямейных адносін і інтарэсаў няпоўнагадовых 5 428

5 692

з іх:

 

 

за ўхіленне бацькоў ад утрымання дзяцей альбо ад кампенсацыі расходаў дзяржавы на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца або знаходзіліся на дзяржаўным забяспечанні (арт. 174 КК)

5 406

5 660

за злачынствы супраць уласнасці 13 997

15 383

з іх:

 

 

за крадзеж (арт. 205 КК)

9 224

10 328

за рабаванне (арт. 206 КК)

1 138

1 079

за разбой (арт. 207 КК)

87

98

за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі (арт. 212 КК)

1 185

1 192

за злачынствы супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці

164

169

з іх:

 

 

за набыццё альбо збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, здабытых заведама злачынным шляхам (арт. 236 КК)

9

46

за ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў (арт. 243 КК)

69

82

за злачынствы супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту

1 517

1 959

з іх:

 

 

за парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў (арт. 317 КК)

650

620

за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадачу кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмову ад праходжання праверкі (агляду) (арт. 317/1 КК)

704

514

за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі

2 050

2 467

з іх:

 

 

за незаконны без мэты збыту абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (ч. 1 арт. 328 КК)

1 326

1402

за незаконны з мэтай збыту абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў (ч. ч. 2−5 арт. 328 КК)

654

981

за злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маральнасці

2 731

3 198

з іх:

 

 

за хуліганства (арт. 339 КК)

2 254

2 309

за злачынствы супраць парадку кіравання

1 603

1 612

з іх:

 

 

за падробку, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў (арт. 380 КК)

226

271

за злачынствы супраць інтарэсаў службы

640

928

з іх:

 

 

за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК)

24

86

за атрыманне хабару (арт. 430 КК)

187

162

за даванне хабару (арт. 431 КК)

127

120

Па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях вынеслі 219 512 пастановаў. У статыстыцы не адзначана, колькі было разгледжана справаў па артыкуле 24.23 КаАП Беларусі — за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, па якім затрымлівалі і судзілі многіх беларусаў.

Разгляд судамі справаў аб адміністрацыйных правапарушэннях 2021 год 2022 год
Усяго колькасць асобаў, у дачыненні да якіх раённымі (гарадскімі) судамі вынесеныя пастановы 214 272

219 512

у тым ліку за:

   

дробны крадзеж (арт. 11.1 КаАП)

19 076

18 622

дробнае хуліганства (арт. 19.1 КаАП)

16 978

18359

распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва, спажыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў у грамадскім месцы альбо з’яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане ап’янення (арт. 19.3 КаАП)

20 829

38 375

непавагу да суда (арт 25.1 КаАП)

374

301

мытныя правапарушэнні 3 481

2 624

Штрафаваць пачалі менш, а вось саджаць на суткі — часцей, як і прызначаць грамадскія работы.

Віды адміністрацыйных спагнанняў 2021 год 2022 год
Колькасць асобаў, на якіх былі накладзеныя адміністрацыйныя спагнанні 172 307

178 070

адміністрацыйны арышт 38 301

46 472

штраф

133 061

129 859

грамадскія работы

20

1 731

пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю 1

3