Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  2. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  3. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  4. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  5. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  6. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  7. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  10. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
Читать по-русски


Падчас правядзення навагодніх дзіцячых святаў і іншых культурных мерапрыемстваў для дзяцей і моладзі неабходна выключыць «прапаганду заходніх каштоўнасцяў», выкарыстанне замежных персанажаў накшталт цацак хагі-вагі і іншых элементаў, якія супярэчаць «традыцыям беларускага народа». Святкаванне Хэлаўіна таксама забароненае. Такое рашэнне пасля зваротаў праўладных актывістаў прынялі ў Савеце міністраў Беларусі, і яго ўжо пачалі рэалізоўваць.

Игрушки хагги-вагги. Фото: sirco.com.ua
Цацкі хагі-вагі. Фота: sirco.com.ua

На выходных у сацыяльных сетках у групе горада Жлобіна апублікавалі дакумент са жлобінскага раённага аддзела адукацыі. У лісце да кіраўнікоў установаў адукацыі раёна гаворыцца, што яны абавязаныя прыняць «вычарпальныя меры па недапушчэнні прапаганды правядзення мерапрыемстваў… якія супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям беларускага народа». А менавіта — не дапускаць святкавання ў дзіцячых садках, школах і каледжах Хэлаўіна, з’яўлення на навагодніх і іншых мерапрыемствах касцюмаваных герояў «хагі-вагі і да іх падобных». Хагі-вагі — гэта такія рознакаляровыя зубастыя «монстры» з камп’ютарнай гульні 2021 года.

Источник: vk.com/zhl_good
Крыніца: vk.com/zhl_good

Гомельскае выданне «Флагшток» вырашыла высветліць падрабязнасці, журналіст пад выглядам аднаго з бацькоў патэлефанаваў у галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Галоўны спецыяліст аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы Святлана Лучкова пацвердзіла наяўнасць забаронаў і паабяцала, што бацькам усё растлумачаць на найбліжэйшых бацькоўскіх сходах. Адказваць за выбар правільных «герояў» і тэматыкі святаў будуць кіраўнікі школаў і дзіцячых садкоў.

Пры гэтым спісу персанажаў, касцюмы якіх рэкамендуецца выкарыстоўваць, спецыяліст даць не змагла. Паводле яе словаў, такімі будуць героі мультфільмаў, якія паказваюць па нацыянальным тэлебачанні, савецкіх мультфільмаў, беларускіх і рускіх народных казак.

— Але не імпартныя героі, якія не адпавядаюць беларускім каштоўнасцям. Чалавек-павук — гэта не беларускі герой, — заявіла чыноўніца.

Яна таксама пацвердзіла, што святкаванне Хэлаўіна ў школах і іншых дзяржаўных установах з гэтага часу пад забаронай.

Падобныя абмежаванні ўводзяцца не толькі ў Гомельскай вобласці, але і па ўсёй Беларусі. Як высветліла «Люстэрка», пытанне абароны «традыцыйных каштоўнасцяў» у дзіцячых садках і школах было разгледжанае ў Міністэрстве культуры і адміністрацыі Лукашэнкі, пасля чаго і былі прынятыя пастановы. Ініцыятарамі кампаніі супраць «чужых» каштоўнасцяў былі прарасійскія праўладныя актывісты. Сярод іх блогерка з Гродна Вольга Бондарава — тая самая, што змагаецца з беларускай лацінкай, нацыянальна арыентаванымі музеямі і экскурсаводамі, імёнамі беларускіх дзеячаў у назвах дзяржустановаў, «нетрадыцыйнымі» білбордамі і гэтак далей. А таксама з «няправільнымі» святамі, такімі як Хэлаўін, — увосень ёй удалося дамагчыся яго адмены ў Гродне.

Як аказалася, Бондарава і яе паплечнікі ў лістападзе рассылалі звароты ў адміністрацыю Лукашэнкі, Міністэрства культуры і іншыя дзяржорганы, патрабуючы спыніць правядзенне ў дзяржустановах мерапрыемстваў з дэманстрацыяй «дэструктыўнай заходняй ідэалогіі», такіх як Хэлаўін, забараніць выкарыстанне на дзіцячых мерапрыемствах персанажаў цацак хагі-вагі і іншых заходніх герояў.

Звароты далі вынік. Бондарава публікавала атрыманыя адказы і выпушчаныя дзяржорганамі прадпісанні ў сваім тэлеграм-канале. Так, яна паказала дакумент за подпісам віцэ-прэм'ера Ігара Петрышэнкі — тое самае даручэнне Саўміна ад 30 лістапада, на падставе якога рассылаў указанні школам жлобінскі аддзел адукацыі.

Источник: телеграм-канал Ольги Бондаревой
Крыніца: тэлеграм-канал Вольгі Бондаравай

У дакуменце Саўміна гаворыцца, што пасля зваротаў грамадзян у адміністрацыі прэзідэнта разгледзелі пытанне пра святкаванне Хэлаўіна і адзначылі недапушчальнасць «правядзення падобных мерапрыемстваў, якія аказваюць негатыўны ўплыў на духоўна-маральнае развіццё грамадства». У сувязі з гэтым віцэ-прэм'ер даў даручэнне міністрам культуры і адукацыі, кіраўніку Акадэміі навук, кіраўнікам аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама да 20 снежня:

  • прыняць «вычарпальныя меры па недапушчэнні прапаганды і правядзення ва ўстановах адукацыі і культуры мерапрыемстваў, якія супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям беларускага народа»;
  • «выпрацаваць прапановы па культурным імпартазамяшчэнні і ўмацаванні духоўна-маральнай бяспекі».

У Міністэрстве культуры Вользе Бондаравай таксама далі адказ, адзначыўшы, што масавага «захаплення заходняй ідэалогіяй» у культуры не выяўлена, знайшліся толькі адзінкавыя факты мерапрыемстваў з «няправільнымі» персанажамі накшталт хагі-ваггі, якія спыненыя.

«На рэгіянальным узроўні рэгулярна вядзецца праца, накіраваная на прапаганду этычных каштоўнасцяў і нормаў, кіраўнікі і спецыялісты азнаёмленыя з адпаведнымі патрабаваннямі аб недапушчэнні прапаганды „заходніх каштоўнасцяў“», — гаворыцца ў дакуменце за подпісам міністра культуры Анатоля Маркевіча. Паведамляецца, што з канца лістапада да сярэдзіны снежня ва ўсіх рэгіёнах і Мінску праведзеныя семінары, рабочыя нарады і калегіі па гэтым пытанні.

Источник: телеграм-канал Ольги Бондаревой
Крыніца: тэлеграм-канал Вольгі Бондаравай

Пры гэтым міністр адзначыў, што «няправільныя» мерапрыемствы для дзяцей і моладзі ўсё яшчэ праводзяцца ў прыватных і камерцыйных арганізацыях. Мінкульт даручыў профільным чыноўнікам выканкамаў узяць гэтае пытанне пад асабісты кантроль. У Міністэрстве хочуць прапісаць «меру адказнасці як работнікаў, якія знаходзяцца на дзяржслужбе, так і кіраўнікоў установаў культуры за эфектыўнасць культурна-асветніцкай працы».

«Даведзеныя патрабаванні падчас арганізацыі навагодніх і іншых культурных мерапрыемстваў выкарыстоўваць… герояў і драматургіі, якія не супярэчаць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларускага народа. Адзначаная недапушчальнасць схаванай прапаганды гвалту, агрэсіі, асацыяльных паводзінаў у асяроддзі дзяцей і моладзі», — паведаміў кіраўнік Мінкульта пра прынятыя меры.