Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  2. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  3. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  7. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  8. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  9. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
Читать по-русски


Мінскі абласны суд 12 снежня вынес прысуд чатыром палітвязням з Салігорска. Трэнера Алега Гаўрылава і яго знаёмых, Сяргея Пасюка і мужа і жонкі Алега і Таццяну Біруляў, асудзілі на сур’ёзныя тэрміны пазбаўлення волі за «палітычныя» надпісы на сценах і распаўсюд самвыдату, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Татьяна и Олег Бирули, Олег Гаврилов. Источник фото: spring96.org
Таццяна і Алег Бірулі, Алег Гаўрылаў. Крыніца фота: spring96.org

Усіх чацвярых арыштавалі роўна год таму — 13 снежня 2021-га, з таго часу яны знаходзіліся ў СІЗА. Першапачаткова салігорцаў затрымалі за распаўсюд пратэсных газет, але падчас следства колькасць артыкулаў абвінавачвання вырасла.

Паводле матэрыялаў справы, у пачатку 2021 года Алег Гаўрылаў купіў і перадаў Таццяне і Алегу Бірулям балончыкі з фарбай, то-бок «прыладу злачынства». Яны затым наносілі надпісы і малюнкі на розныя аб’екты ў Салігорску, у тым ліку на сцяне аднаго з дамоў напісалі, што Лукашэнка здзейсніў «асабліва цяжкае злачынства», чым, на думку абвінавачання, абгаварылі палітыка.

Затым, гаворыцца ў справе, Гаўрылаў прыцягнуў да дзейнасці Сяргея Пасюка, у тым ліку за аплату. І ўсе разам са жніўня па снежань распаўсюджвалі ў Салігорску ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю з заклікамі да захопу ўлады, звяржэння канстытуцыйнага ладу і гэтак далей, таксама ва ўлётках нібыта распальвалася сацыяльная варожасць.

Абвінавачванні салігорцам былі выстаўленыя па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці);
  • арт. 341 (апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці);
  • ч. 1 арт. 361 (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы);
  • ч. 1 арт. 361−4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку).

Суд пачаўся 29 жніўня, але неўзабаве справу накіравалі на дадатковае следства, падчас якога КДБ уключыў палітвязняў у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», хоць у іх абвінавачванні артыкула пра тэрарызм няма.

У выніку суддзя Алена Міснік вынесла палітвязням жорсткія прысуды. Алега Гаўрылава асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, Таццяну і Алега Біруляў — на шэсць гадоў, Сяргея Пасюка — на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі.