Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  4. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  5. Кочанова высказалась о повышении пенсий. Тем временем Фонд соцзащиты населения хвастается, что купается в деньгах
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  9. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  12. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
Читать по-русски


У Генеральнай пракуратуры вывучылі крымінальныя справы ў дачыненні да супрацоўніц ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людмілы Чэкінай, Марыны Золатавай, Вольгі Лойка, Алены Талкачовай, Кацярыны Ткачэнка і іншых асобаў, паведамілі ў прэс-службе нагляднага ведамства.

Марина Золотова и Людмила Чекина. Коллаж "Зеркало"
Марына Золатава і Людміла Чэкіна. Калаж «Люстэрка»

Паводле звестак Генпракуратуры, Чэкінай інкрымінаваныя ўхіленне ад выплаты падаткаў, арганізацыя распальвання сацыяльнай варожасці, а таксама распаўсюд матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Золатава, Лойка і Талкачова абвінавачваюцца ў дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, распальванні сацыяльнай варожасці, распаўсюдзе матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Ткачэнка абвінавацілі ў дапамаганні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

«Згодна з матэрыяламі справаў, таварыства з’яўлялася рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій (далей — ПВТ, парк) і мела шэраг падатковых ільгот. Генеральным дырэктарам у ім была Чэкіна. Устаноўлена, што сэрвіс „kupi.tut.by“ не з’яўляўся ўласнай распрацоўкай таварыства, а пры яго функцыянаванні выкарыстоўвалася праграмнае забяспечанне іншай кампаніі», — расказалі ў прэс-службе ведамства.

Генпракуратура сцвярджае, што «з мэтай атрымання падатковых прэферэнцый як рэзідэнта ПВТ у 2019 годзе была ўкарэненая схема па „драбненні бізнесу“: створанае падкантрольнае ТАА „Паблішэр бокс“, на якое для далейшага атрымання выручкі фармальна „перавялі“ функцыі аказання пасрэдніцкіх паслуг, звязаных з распрацоўкай, вырабам рэкламных матэрыялаў, размяшчэннем рэкламы на інтэрнэт-рэсурсах удзельнікаў дамоўных адносін і іншых паслуг з выкарыстаннем іншага праграмнага забяспечання».

«Ажыццяўленне вышэйадзначанай дзейнасці было несумяшчальнае з удзелам у парку, у сувязі з чым адсутнічалі падставы для падатковых паслабленняў, пры гэтым у адміністрацыю ПВТ падаваліся недакладныя звесткі наконт рэальнага становішча справаў. Як вынік — у бюджэт у 2019−2021 гадах недаплачана больш за 3 млн рублёў падаткаў», — паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.

Акрамя таго, у ведамстве сцвярджаюць, што Людміла Чэкіна таксама арганізавала, а Золатава, будучы галоўным рэдактарам, нароўні з іншымі асобамі, у тым ліку Лойка і Таўкачовай, мела непасрэднае дачыненне да апублікавання ў 2020−2021 гадах на рэсурсе «tut.by» і звязаных з ім акаўнтах у сацыяльных сетках інфармацыйных матэрыялаў, якія ўтрымлівалі ў тым ліку:

  • заведама пазітыўную ацэнку дзеянняў апанентаў улады;
  • свядома негатыўную інтэрпрэтацыю рашэнняў службовых асоб, іншых грамадзян, якія выступалі за захаванне дзейнага канстытуцыйнага ладу;
  • стоеную каардынацыю пратэснай актыўнасці ў грамадстве;
  • звесткі, скіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне і нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

«Ткачэнка ў верасні 2020 года ў сталіцы ўдзельнічала ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Па выніках вывучэння матэрыялаў крымінальных справаў у дачыненні да Людмілы Чэкінай, Марыны Золатавай, Вольгі Лойка, Алены Талкачовай, Кацярыны Ткачэнка прынятае рашэнне аб накіраванні іх у суд.

Іншыя 9 фігурантаў, якім інкрымінаванае дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, цалкам прызналі віну, кампенсавалі нанесеную злачынствам шкоду і заявілі хадайніцтвы ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных арт. 88−1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

«Справа TUT.BY»

Нагадаем, раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы TUT.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Да позняга вечара ў сталічным офісе праходзіў ператрус, а ў Дэпартаменце фінансавага кантролю КДК пасля такіх жа дзеянняў дома ў супрацоўнікаў дапытвалі нашых былых калег. Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.

Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранты «справы TUT.BY», якія дагэтуль застаюцца за кратамі. Яны прызнаныя палітвязнямі. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».