Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  7. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  8. Путин затягивает переговоры, а Украина атакует Крым. Что происходит на фронте российско-украинской войны
  9. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  10. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  13. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
Читать по-русски


Беларускія атэстаты пра сярэднюю адукацыю будуць прызнавацца ў Польшчы на ўзроўні «матуры» — польскага атэстата сталасці. Іншыя патрабаванні да дакументаў абітурыентаў, якія цяпер адрозніваюцца ў залежнасці ад ВНУ і рэгіёна, будуць уніфікаваныя. Пра гэта ішла гаворка на сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай, паведамілі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце, піша MOST.

Краковский экономический университет . Фото: Wikimedia Commons
Кракаўскі эканамічны ўніверсітэт. Фота: Wikimedia Commons

У Мінадукацыі Польшчы адзначылі, што «падрыхтавалі прадпісанні, якія палепшаць працэс прызнання дакументаў беларусаў, што паступаюць у польскія ўстановы адукацыі». Падрабязнасцяў там не паведамілі.

Акрамя таго, на сустрэчы з міністрам замежных справаў Радаславам Сікорскім Ціханоўская заклікала спрасціць умовы выдачы студэнцкіх візаў беларусам. Яна звярнула ўвагу на тое, што цяпер моладзі часта адмаўляюць у студэнцкіх візах.

Нагадаем, што з бюракратычнымі праблемамі сутыкнуліся абітурыенты і студэнты. У лістападзе 2023 года скончыўся тэрмін пагаднення паміж Беларуссю і Польшчай пра супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, але яшчэ да таго Беларусь прыпыніла дзеянне гэтага дакумента. Пагадненне прадугледжвала ўзаемнае прызнанне атэстатаў і дыпломаў. Калі яно перастала дзейнічаць, ад беларускіх абітурыентаў у Польшчы пачалі патрабаваць даведку, якая пацвярджае легальнасць атэстатаў. Але з яе атрыманнем у Беларусі ўзніклі праблемы.

Тады Польшча ўнесла змены, адмяніўшы неабходнасць падачы гэтай даведкі. Цяпер прызнанне дакументаў адукацыі ажыццяўляецца на аснове адміністрацыйнага рашэння. Аднак рады адукацыі — кураторыумы — маюць права вызначаць свае крытэры прызнання атэстатаў і дыпломаў.

На практыцы гэта значыць, што многія кураторыумы патрабуюць ад беларускіх абітурыентаў сертыфікатаў цэнтралізаванага тэставання. А яны сапраўдныя ўсяго два гады. Атрымліваецца, некаторым абітурыентам трэба вярнуцца ў Беларусь, каб прайсці ЦТ. Але не для ўсіх гэта бяспечна.