Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  7. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  12. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  13. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


/

У Саўміне расказалі, як мяняюць рэгуляванне цэн. Так, чыноўнікі зрэзалі спіс тавараў, цэны якіх будуць кантраляваць, — з 331 да 211 пазіцый. «Скарачэнне пераліку пры гэтым грунтавалася на неабходнасці падтрымання ўзроўню інфляцыі і выключэнні з цэнавага рэгулявання тавараў непаўсядзённага попыту або прэміум-класа», — удакладнілі ва ўрадзе.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У Саўміне тлумачаць, што скарацілі спіс тавараў, якія падпадаюць пад рэгуляванне, «зыходзячы з балансу інтарэсаў дзяржавы і ўдзельнікаў спажывецкага рынку».

З-пад цэнавага рэгулявання вывелі ў тым ліку тавары, якія прадаюць рэзідэнтам Беларусі для наступнай пастаўкі на экспарт (пасля ўзгаднення такой угоды з адпаведным дзяржаўным органам). Таксама чыноўнікі не будуць кантраляваць цэны тавараў, якія прадаюць у стэрыльнай зоне аэрапортаў.

«Для вытворцаў тавараў, цэны на якія рэгулююцца, вызначаецца памежная норма рэнтабельнасці, падчас прымянення якой не патрабуецца ўзгаднення павышэння цэн з дзяржаўнымі органамі, — удакладняе Саўмін. — Асноўны прынцып вызначэння памежнай нормы рэнтабельнасці — падтрымка вытворцаў».

Таксама ўрад прапіша спіс выдаткаў, якія забаронена ўключаць у сабекошт.

«Вызначаецца адзіная максімальная надбаўка на імпартаваную прадукцыю незалежна ад колькасці звёнаў у пастаўцы тавару ад мяжы да паліцы, — удакладняе Саўмін. — Захоўваецца цэнавая даступнасць для насельніцтва бульбы, цыбулі, буракоў, морквы, капусты і яблыкаў. Да 1 траўня 2025 года на іх будуць дзейнічаць максімальныя цэны, далей у розніцы будуць дзейнічаць максімальныя надбаўкі».

Прадугледжаныя і іншыя новаўвядзенні.

Да прыкладу, адказваць за адмену рашэнняў дзяржорганаў, якія раней узгаднілі вытворцам або імпарцёрам павышэнне цэн, будзе камісія па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне. Цяпер гэтым займаецца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

«Падаўжэнне да канца 2025 года механізму па тавараабменных аперацыях, які раней дзейнічаў. Аблвыканкамы будуць мець права зацвярджаць пералік аперацый і арганізацый, паміж якімі такія аперацыі дазволеныя», — паведамляе ўрад.

Асноўныя змены запрацуюць пасля афіцыйнага апублікавання пастановы. «А нормы, якія датычаць скарачэння пераліку рэгуляваных тавараў і парадку цэнаўтварэння на імпартаваныя тавары, — з 15 красавіка 2025 года», — удакладняюць у Саўміне.