Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


/

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў заявіў, што пасля рэйдаў міліцыі па «дармаедах» у Мінску людзі пачалі часцей звяртацца ў цэнтры занятасці насельніцтва. На гэта звярнула ўвагу выданне Reform.news. Нагадаем, міліцыю прыцягваюць для працы з «утрыманцамі» і ў рэгіёнах.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— Як толькі мы пачалі гэтую працу па горадзе Мінску, вельмі шмат выяўляецца сем’яў, у якіх таксама знаходзяцца дзеці, якім, так скажам, мала надаецца ўвагі бацькамі. Мы ставім іх на ўлік, працуем разам з медыцынай. І сёння мы ўжо бачым вынікі нашай працы. Сёння да падраздзяленняў працы і сацабароны, як дакладваюць мне супрацоўнікі мінскай міліцыі, ужо выстройваюцца чэргі, — расказаў Іван Кубракоў.

Нагадаем, сёлета сілавікі пачалі праводзіць рэйды па адрасах людзей, якія лічацца не занятымі ў эканоміцы. У першую чаргу, як заяўлялася, гэта закранае тых, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волі, хто «раней трапляў у поле зроку міліцыі». У сталічнай міліцыі лічаць, што так яны «аказваюць дапамогу ў працаўладкаванні».

На ўліку беспрацоўнымі ў цэнтрах занятасці, паводле звестак на 1 лютага, стаяла 3,1 тыс. чалавек. За месяц да таго — 2,6 тыс.

«Дармаеды» цяпер аплачваюць па поўных тарыфах некаторыя жыллёва-камунальныя паслугі — ацяпленне, гарачую ваду і газ. Кошт першых дзвюх паслуг для «ўтрыманцаў» у 5,5 разу вышэйшы, чым для астатняга насельніцтва.

Пры гэтым чыноўнікі не адмовіліся ад ідэі ўвесці для «дармаедаў» абмежаванні па бясплатнай медыцыне.

Чытайце таксама