Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


/

У Беларусі з 1 студзеня 2025 года вырастуць цэны некаторых цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Чаму падаражэюць цыгарэты?

Падаражанне звязанае з тым, што са студзеня 2025 года ўлады падымуць стаўкі акцызаў на цыгарэты як першай, так і другой цэнавай групы. Так, для першай яны вырастуць з 106,88 да 119,59 рубля (павелічэнне на 11,9%), а для другой — з 155,85 да 163,64 рубля (павышэнне на 5%).

Нагадаем, у 2024-м іх падымалі на 11,8 і 6% адпаведна.

Раней чыноўнікі заяўлялі пра паэтапнае збліжэнні ставак акцызаў на цыгарэты з іншымі краінамі, якія ўваходзяць у ЕАЭС, у тым ліку з Расіяй.

Якім будзе рост рознічных цэн у студзені?

Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» падыме цэны на цыгарэты марак «Мінск», «Прэм'ер», «ФЭСТ», Credo, NZ у асноўным на 35−55 капеек, аднак асобныя найменні стануць даражэйшымі на 70−80 капеек, піша Reform.news.

Шэраг найменняў цыгарэт Pall Mall падаражэе на 20 капеек, а Pall Mall Azure і Pall Mall Blue — на 30 капеек. Таксама на 20 капеек даражэйшым стане дзясятак найменняў цыгарэт Kent, два найменні Vogue, а таксама пяць найменняў Rothmans.

«Тытунь-Інвест» падымае на 30 капеек цану цыгарэт МАС. «Карона» таксама падаражэе на 15−35 капеек. «Форт» стане даражэйшым на 35 або 40 капеек, у залежнасці ад віду.

«Сэнтані ПРО» на 20 капеек падыме цану Lucky Strike.

Чытайце таксама