Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  5. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


/

Ці ёсць шанец у артыстаў «якія ў 2020 годзе не падтрымалі Аляксандра Лукашэнку, «неяк прысутнічаць» у культурным жыцці краіны, паразважаў у эфіры прапагандыста Рыгора Азаронка новы міністр культуры Руслан Чарнецкі.

Руслан Чернецкий в эфире пропагандиста Азаренка. Декабрь 2024 года, Минск. Фото: СТВ
Руслан Чарнецкі ў эфіры прапагандыста Азаронка. Снежань 2024, Мінск. Фота: СТБ

Супрацоўнік СТБ пацікавіўся, ці могуць «прысутнічаць неяк далей» у беларускай культуры артысты, якія «ў 2020 ці ў 2022 годзе зайшлі не ў тыя дзверы».

«Зайшоў не ў тыя дзверы» — публічнае апраўданне спевака Філіпа Кіркорава, што стала мемам пасля «голай вечарынкі», якая нарабіла розгаласу і ўдзельнікаў якой у Расіі пачалі пераследаваць і «адмяняць».

На гэта Чарнецкі адказаў, што для сферы культуры «каштоўны кожны чалавек, кожны кадр». Пры гэтым падкрэсліў, што палітычныя погляды работнікаў сферы адыгрываюць вырашальную ролю ў момант прыняцця рашэння.

— Калі гэта чалавек, які сапраўды памыліўся, чалавек, які сапраўды шчыра зразумеў, як я ўжо казаў, што ўсведамленне прыйдзе ў нейкі момант. Вось калі ў кагосьці яно прыйшло, чалавек зразумеў, што так, не меў рацыі, значыць, трэба ўсё ж нейкія дзеянні зрабіць для таго, каб гэтую шчырасць паказаць, даказаць. Проста сказаць — гэта мала. Ну мала, праўда, — адзначыў міністр культуры.

Чарнецкі заклікаў тых работнікаў культуры, якія страцілі працу за свае палітычныя погляды, «даказаць, што ты гатовы разам з усім беларускім народам развіваць нашую краіну».

— Разумеючы, што не меў рацыі, і разумеючы, што той чалавек, на якога ты нёс паклеп, ён сапраўды думае пра народ і хоча для гэтага народа толькі дабра. Можа быць, для кагосьці прымае непапулярныя рашэнні. Ну так, а як інакш? А вы думаеце, яму лёгка гэтыя рашэнні прымаць? А вы думаеце, яму лёгка, разумеючы, што на яго глядзяць людзі і ён прымае рашэнне, якое, можа быць, зломіць некаму лёс? Можа быць, гэта я проста дапускаю. Але на карысць краіны такое рашэнне неабходна прыняць. Думаеце, гэта лёгка? Гэта такі груз цяжкі, гэта такая адказнасць у канцы жыцця перад Госпадам Богам, калі ты будзеш стаяць, вобразна кажучы, і адказваць за кожнае сваё рашэнне, за кожнае нанесеную нязручнасць. Але для таго, каб краіна і тыя 9 мільёнаў, якія табе даверылі, даверылі гэтае жыццё, па сутнасці, так і атрымліваецца…

Артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадскіх аб’яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян. Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі Кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне. Ніхто не можа быць змушаны да выказвання сваіх перакананняў або адмовы ад іх.