Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  10. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  11. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  12. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


/

Калекцыянеры і, магчыма, перакупы выстройваюцца ў чаргу ў касы Нацбанка ў Мінску на вуліцы Талстога, 6, каб купіць рэдкія і незвычайныя манеты. Гэта заўважыла выданне Tochka.by. «Люстэрка» паглядзела, што сабой уяўляе «тавар», па які стаяць людзі.

Очередь в кассу Нацбанка. Фото: Tochka.by
Чарга ля будынка Нацбанка ў Мінску. Фота: Tochka.by

Гаворка ідзе пра калекцыйную манету наміналам 50 рублёў «Легенда аб Менеску» серыі «Легенды гарадоў Беларусі». Гэта даволі рэдкая манета — агульны наклад срэбнай, што мае намінал 50 рублёў, — усяго 1200 штук. А медна-нікелевая наміналам 1 рубель — 1500 штук. Нацбанк увёў іх у абарачэнне 18 снежня 2023 года.

У продаж першая з іх паступіла толькі ў пятніцу, 15 лістапада (другую, якая на 1 рубель, пакуль яшчэ не прадаюць). Прадаюць яе ў касе Нацбанка па адрасе: Талстога, 6 у Мінску. Кошт — 350 рублёў, гаворыцца на сайце рэгулятара.

Ля будынка Нацбанка ў Мінску ўжо некалькіх дзён выстройваецца чарга. Перад закрыццём касы людзі ладзілі пераклічкі і нават прызначалі дзяжурных на ноч. Не абыходзіцца без перакупаў, «каруселяў», куплі-продажу чаргі паміж людзьмі вузкага кола.

Памятная монета ”Легенда аб Менеску“ в 50 рублей серии ”Легенды гарадоў Беларусі“. Фото: belnumizmatika.by
Памятная манета «Легенда аб Менеску» на 50 рублёў серыі «Легенды гарадоў Беларусі». Фота: belnumizmatika.by

Адна з асаблівасцяў манеты ў тым, што яна мае нестандартную форму з няроўнымі краямі, то-бок стылізаваная пад старадаўнія грошы.

Хоць прадаваць яе сталі нядаўна, ужо можна знайсці прапановы ад перакупаў. Цана адрозніваецца ў разы. Так, «Белнумізматыка» прапануе яе за 865,4 рубля.

Нядаўна на анлайн-аўкцыёне яе прадалі за 395 рублёў. Іншыя прадаўцы прапануюць па цане ад 400 рублёў.

У нашых суграмадзян можа быць яшчэ адна нагода пастаяць у чарзе ў касы Нацбанка. Да 31 снежня гэтага года там можна памяняць старыя беларускія рублі (узору 2000 года). Абмен старых грашовых знакаў на актуальныя банкноты і манеты праводзяць у суадносінах 10 000:1. Гэта значыць, што калі ў вас ёсць старая купюра на 50 тыс. рублёў, то цяпер яна роўная 5 рублям.

Чытайце таксама