Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  2. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  9. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  10. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски


/

У 2025 годзе ў Беларусі хочуць увесці некалькі змяненняў па транспартным падатку. Адно з іх датычыць аўтамабіляў павышанай камфортнасці — гэта некаторыя мадэлі Audi, Bentley, BMW, Toyota і іншых вытворцаў. Кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў растлумачыў, чаму вырашылі ўкараніць новаўвядзенне для гэтага транспарту.

Фото с сайта pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота з сайта pixabay.com
Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Калі звестак пра дазволеную максімальную масу няма, падатак разлічваецца ў памеры мінімальнай стаўкі для адпаведнага тыпу транспартнага сродку.

Нагадаем, для аўто падвышанай камфортнасці сёлета ўвялі падатак у дзесяціразовым памеры (у параўнанні са стандартным). Але ёсць умова: цяпер збор бяруць з аўтамабіляў, не старэйшых за тры гады. Але чыноўнікі хочуць прыбраць гэты ўзрост транспарту. Замест яго ўрад, як плануецца, мусіць вызначыць іншую колькасць гадоў.

Юрый Селіверстаў расказаў, чаму для гэтых аўто вырашылі ўвесці змены. Паводле яго, ад людзей сталі паступаць запыты, чаму трохгадовую люксавую машыну (калі яна пераступае гэты парог) не абкладаць дзесяціразовай стаўкай.

«Калі ў вас ёсць Lamborghini, старэйшы за тры гады, то давядзецца плаціць таксама больш. Гэты запыт паступае ад грамадства і, відаць, ён справядлівы, каб для гэтых люксавых аўтамабіляў не абмяжоўвацца трохгадовым перыядам, а зрабіць так, як вызначыць урад», — сказаў кіраўнік Мінфіна.

Нагадаем, транспартны падатак у 2025 годзе хочуць падняць для насельніцтва ў сярэднім на 6,1%.

Па транспартным падатку ёсць ільготы для некаторых катэгорый насельніцтва. Да прыкладу, зніжка ў 50% прадугледжаная не толькі для ветэранаў ВАВ, інвалідаў I або II групы і пенсіянераў, але таксама ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў і шматдзетных сем’яў.

Чытайце таксама