Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
Читать по-русски


/

З 1 кастрычніка ў Беларусі з’явілася новаўвядзенне што да пенсійных унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Цяпер выплачваць іх абавязаныя рамеснікі, уладальнікі аграсядзібаў, а таксама самазанятыя на адзіным падатку. З 1 кастрычніка ўрад увёў яшчэ адно змяненне для гэтых катэгорый насельніцтва — прапісалі, як яны павінныя станавіцца на ўлік у фонд і здымацца з яго. У Мінпрацы расказалі падрабязнасці.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

У пастанове ўрада прапісалі схему, паводле якой гэтыя платнікі пенсійных унёскаў павінныя станавіцца на ўлік у ФСАН і здымацца з яго.

У Мінпрацы ўдакладняюць, што гэта адбываецца аўтаматычна — у фонд будзе паступаць інфармацыя ад падатковай пра тое, што чалавека ўключылі ці выключылі з рэестра суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. То-бок асабіста звяртацца ў ФСАН для гэтага не трэба.

Нагадаем, з 1 кастрычніка гэтага года пашырылі спіс тых, хто мусіць плаціць абавязковыя страхавыя ўнёскі ў ФСАН. Іх увялі для рамеснікаў, уладальнікаў аграсядзібаў, а таксама самазанятых.

Памер унёскаў — 29% ад самастойна вызначанага даходу, але не ніжэй, чым ад мінімальнай зарплаты. Нагадаем, мінімалка цяпер складае 626 рублёў. То-бок штомесячны ўнёсак будзе 181,54 рубля. За год — 2 178,48 рубля.

У ФСАН тлумачылі раней, што для ўнёскаў бярэцца не проста мінімальны заробак, але і ўлічваецца яго індэксацыя (звычайна яго павышаюць на фоне высокай інфляцыі).

Чытайце таксама