Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  4. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  7. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  8. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  9. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  10. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  13. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  14. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
Читать по-русски


У лістападзе 2024 года ў Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, свой удзел у мерапрыемстве пацвердзілі міністры некаторых краін ЕС. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў, паведамляе БЕЛТА.

МЗС Беларусі. Фота: TUT.BY

У лістападзе ў Мінску запланаваная міжнародная канферэнцыя па процідзеянні нелегальнай міграцыі ў рэгіёне. Паводле Рыжанкова, на канферэнцыю збіраюцца запрасіць усе зацікаўленыя бакі, у тым ліку прадстаўнікоў суседзяў Беларусі, іншых дзяржаваў ЕС і СНД.

— Сярод патэнцыйных удзельнікаў канферэнцыі ўжо пацвердзіў свой удзел шэраг міністраў краін Еўрапейскага саюза, — расказаў кіраўнік МЗС.

Ён заявіў, што Беларусь «як ніхто іншы зацікаўленая ў аднаўленні міру, бяспекі і стабільнасці на еўрапейскім кантыненце і робіць для гэтага ўсё магчымае».

«Зыходзім з таго, што калі сёння вялікія дзяржавы не могуць дамовіцца, то гэта не значыць, што малыя і сярэднія дзяржавы, такія як мы, павінныя сядзець і цярпліва чакаць. І мы не чакаем, а шукаем кампрамісы і спосабы ўрэгулявання», — дадаў Рыжанкоў.