Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  2. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  5. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  9. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  10. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Беларусь з 19 ліпеня ў аднабаковым парадку ўводзіць бязвізавы рэжым уезду ў нашую краіну і выезду з яе праз усе дзейныя аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску для грамадзян 35 еўрапейскіх дзяржаваў. Пра гэта расказаў міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Паводле словаў чыноўніка, прапанову «адпрацавалі і разгледзелі» з усімі зацікаўленымі бакамі супрацоўнікі беларускага замежнапалітычнага ведамства. Аляксандр Лукашэнка ініцыятыву падтрымаў.

— З 19 ліпеня з 8.00 уводзіцца новы рэжым для грамадзян краін ЕС і іншых еўрапейскіх краін, для якіх да цяперашняга часу дзейнічаў візавы рэжым, бязвізавы парадак уезду праз чыгуначныя і аўтамабільныя пункты пропуску на тэрмін да 30 дзён, — паведаміў Рыжанкоў.

Бязвіз будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года ў наземных і паветраных пунктах пропуску.

Дзейны рэжым бязвізавага ўезду праз наземныя пункты пропуску для грамадзян Латвіі, Літвы, Польшчы і іншых краін таксама захоўваецца.

Спіс краін, на якія распаўсюджваецца новаўвядзенне пра бязвізавы ўезд праз аўтадарожныя і чыгуначныя пункты пропуску: 1. Аўстрыйская Рэспубліка. 2. Княства Андора. 3. Каралеўства Бельгія. 4. Рэспубліка Балгарыя. 5. Боснія і Герцагавіна. 6. Дзяржава-горад Ватыкан. 7. Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. 8. Венгрыя. 9. Грэцкая Рэспубліка. 10. Каралеўства Данія. 11. Ірландыя. 12. Рэспубліка Ісландыя. 13. Каралеўства Іспанія. 14. Італьянская Рэспубліка. 15. Рэспубліка Кіпр. 16. Княства Ліхтэнштэйн. 17. Вялікае Герцагства Люксембург. 18. Рэспубліка Мальта. 19. Княства Манака. 20. Каралеўства Нідэрландаў. 21. Каралеўства Нарвегія. 22. Партугальская Рэспубліка. 23. Румынія. 24. Рэспубліка Сан-Марына. 25. Рэспубліка Паўночная Македонія. 26. Славацкая Рэспубліка. 27. Рэспубліка Славенія. 28. Фінляндская Рэспубліка. 29. Французская Рэспубліка. 30. Федэратыўная Рэспубліка Германія. 31. Рэспубліка Харватыя. 32. Чэшская Рэспубліка. 33. Швейцарская Канфедэрацыя. 34. Каралеўства Швецыя. 35. Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна жывуць у Эстонскай Рэспубліцы).