Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  5. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  8. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  13. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


"Позірк"

Прадстаўніца спісу «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» Анжаліка Мельнікава стала адзіным сябрам Каардынацыйнай рады (КР), які вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду спікера гэтай структуры. Адзіным кандыдатам на пасаду віцэ-спікера стала Станіслава Гліннік, якая прадстаўляе спіс «Еўрапейскі выбар», паведамляе "Позірк".

Анжаліка Мельнікава. Фота: belarus-nau.org
Анжаліка Мельнікава. Фота: belarus-nau.org

З чэрвеня 2022 года Мельнікава з’яўляецца каардынатарам праектаў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, які ўзначальвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка. Выступаючы 10 ліпеня перад членамі КР, яна назвала асноўнымі напрамкамі сваёй дзейнасці ў выпадку абрання «працу ў інтарэсах беларусаў і вырашэнне канкрэтных праблем людзей», пашырэнне паўнамоцтваў КР і яго ўзаемадзеяння з АПК, узняцце ўзроўню і прэстыжу рады, структурызацыю і якаснае асвятленне яе працы.

Станіслава Гліннік, унучка былога старшыні Вярхоўнага Савета Станіслава Шушкевіча (цяпер нябожчык), з’яўляецца асабістай памочніцай кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай.

Напярэдадні абмеркавання «Блок Пракоп’ева — Ягорава» заявіў аб адмове вылучаць сваіх кандыдатаў на пасады спікера і віцэ-спікера, адзначыўшы, што «дзеянні фракцыі Паўла Латушкі вядуць да ліквідацыі незалежнасці Каардынацыйнай рады і яе падпарадкавання Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанаму пераходнаму кабінету пад яе кіраўніцтвам». Блок заклікаў усіх удзельнікаў КР «сканцэнтравацца на прыняцці рашэнняў, якія будуць адпавядаць сапраўдным патрэбам беларусаў, а не вузкапартыйным інтарэсам або знешняму ўплыву ўрадаў іншых краін».

Галасаванне па кандыдатурах Мельнікавай і Гліннік будзе адбывацца на працягу 24 гадзін у спецыяльным тэлеграм-канале КР. Такім чынам, яго вынікі будуць вядомыя ўвечары 11 ліпеня.

На выбарах у КР трэцяга склікання, якія прайшлі 25−27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Спіс «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду» паказаў найлепшы вынік сярод 11 кааліцый — 2.358 галасоў (28 мандатаў). «Еўрапейскі выбар» мае 8 мандатаў. Агулам у склад КР было абрана 80 чалавек.

Спікерам КР другога склікання быў палітолаг Андрэй Ягораў. Яго блок, створаны з былым рэстаратарам Вадзімам Пракоп’евым, стаў на выбарах другім (13 мандатаў).