Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  10. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка збянтэжыўся ад адмоўнага сальда ў замежным гандлі — імпарт тавараў перавышае пастаўкі нашых у іншыя краіны. Пра гэтую праблему палітык размаўляў у панядзелак, 17 чэрвеня, з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Як мне дакладваюць, эканоміка сёлета пакуль складваецца. Хоць ёсць пэўныя фактары, як заўсёды, якія насцярожваюць. Хацелася б, каб мы звярнулі перш за ўсё на гэта ўвагу. Але самае галоўнае, я заўважыў у сродках масавай інфармацыі рознага ўзроўню, тое, што ў нас адмоўнае сальда. Хоць невялікае, але складваецца адмоўнае сальда (у замежным гандлі. — Заўв. рэд.). Я так разумею, што Мінэканомікі і ва ўрадзе мусілі на гэта звярнуць увагу і прааналізаваць, у чым тут сітуацыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама пацікавіўся сітуацыяй з плацяжамі на самым высокім узроўні. Гаворка пра аб’ёмы дэбіторскай, крэдыторскай пазычанасцяў.

Нагадаем, у замежным гандлі па-ранейшаму назіраецца дысбаланс: імпарт тавараў апярэджвае экспарт. У выніку разрыў паміж гэтымі паказчыкамі ўсё больш павялічваецца, гэта вынікае са звестак Белстата. Так, замежнагандлёвы абарот у студзені-красавіку склаў 27 млрд 576,7 млн даляраў. Пры гэтым экспарт вырас на 3,4% — да 13,15 млрд, а імпарт павялічыўся на 4,5% — да 14,42 млрд даляраў. Атрымліваецца, што пастаўкі замежных тавараў у Беларусь перавышаюць пастаўкі нашых на экспарт на 1 млрд 271,5 млн даляраў. За месяц да гэтага разбежка была на ўзроўні 934 млн даляраў.

Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартам, але маюць з гэтым цяжкасці. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расіяй па замежным гандлі.

Нагадаем, у 2023 годзе цяперашні першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун (тады ён быў проста намеснікам кіраўніка гэтага ведамства) заявіў, што «рынак ужо дастаткова насыціўся імпартам, тэмпы росту імпарту будуць скарачацца, будзе выраўноўвацца сальда замежнага гандлю». Чыноўнік таксама казаў, што ўрад пакуль не бачыць рызык праз гэты перакос у замежным гандлі. Ён таксама звяртаў увагу на адну з прычын паскоранага павелічэння імпарту — рост спажывецкага рынку. «Тут у нас і ўнутраны рынак засумаваў па пэўных таварах», — адзначаў раней Андрэй Картун.

Чытайце таксама